• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула асудзілі на 15 сутак, яго жонку пакаралі штрафам

    16 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска разбіраў справы  журналістаў Семчанкаў. У выніку Дзмітрыя асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а Юліі выпісалі штраф у памеры 30 базавых велічынь.    

    Дзмітрыя і Юлію Семчанкаў затрымалі ў Мінску напярэдадні. Жанчыну пасля складання пратакола за “рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў” у прыватным ліставанні адпусцілі ў той жа дзень па павестцы да суда (у сям’і непаўнагадовае дзіця), а мужа-журналіста пакінулі ў ізалятары да высвятлення “наноў узніклых абставін”.

    Да апошняга не было зразумела, цягнуць тыя падазрэнні на адміністрацыйную адказнасць або адразу на крымінальную — сутнасць прэтэнзій не разгалошвалася.

    16 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска разгледзеў матэрыялы аб “рэпостах” і прыняў рашэнне адправіць колішняга палітычнага аглядальніка тэлеканала АНТ Дзмітрыя Семчанку на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго жонку дыпламаваную журналістку Юлію Семчанка, якая цяпер працуе візажысткай, пакаралі штрафам у памеры 960 рублёў.

    Раней Дзмітрыя Семчанку ўжо затрымлівалі за “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі” 16 жніўня 2020 года і гэтаксама каралі арыштам на 15 сутак.    

    Дзмітрый Семчанка нарадзіўся 28 жніўня 1983 года ў Магілёве. Пачынаў кар’еру ў абласным цэнтры на прыватным тэлебачанні, але затрымаўся там ненадоўга – хутка тэлегенічнага вядоўцу заўважылі ў Мінску. Як вынік, цягам 2009–2020‑х гадоў у якасці спецыяльнага карэспандэнта, а пасля і палітычнага аглядальніка ён працаваў на тэлеканале АНТ. У 2012‑м стаў пераможцам нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня” як лепшы рэпарцёр.

    Амбіцыі спрыялі хуткаму ўзыходжанню па кар’ернай лесвіцы — даслужыўся да нефармальнага кіраўніка “элітнай” групы журналістаў з  прэзідэнцкага пула. У статусе штатнага прапагандыста дазваляў вольнасці, крытыкуючы не толькі апазіцыю, а і “празмерныя апетыты” высокапастаўленых крамлёўскіх палітыкаў кшталту Дзмітрыя Мядзведзева, якія катэгарычна заклікалі ўключыць Беларусь у склад Расіі. 

    Аднак у жніўні 2020 года Дзмітрый Семчанка ўчыніў нечаканы дэмарш – на знак пратэсту супраць неабгрунтаванага гвалту праваахоўнікаў супраць мірных дэманстрантаў звольніўся з тэлеканала АНТ, спадарожна ахвяраваўшы дывідэндамі, якія прыносіла праца ў “пуле”. Публічна асудзіў дзеянні сілавых структур, заклікаўшы прыслухацца да голасу народа, а ўрэшце далучыўся да масавых акцый пратэсту.

    10 верасня 2020 года Сёмчанку затрымлівала цэлая каманда з крымінальнага вышуку — па падліках самога журналіста, блізу 10 чалавек. Тады суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў яго 15 суткамі паводле народнага артыкула 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. На той момант ён яшчэ быў дзейным супрацоўнікам са службовым пасведчаннем АНТ.  Фігурант адміністрацыйнай справы ўтрымліваўся спачатку ў мінскім ізалятары на Акрэсціна, а пасля ў Жодзіне. Ніхто з кіраўніцтва тэлеканала за свайго ўганараванага работніка не ўступіўся.

    Літаральна напярэдадні свайго затрымання апальны журналіст паспеў даць інтэрв’ю шэрагу міжнародных СМІ, у тым ліку расійскай тэлевядоўцы Ксеніі Сабчак, якая пасля інцыдэнту з героем свайго ток-шоў правяла такія паралелі: маўляў, арышт у Мінску Дзмітрыя Семчанкі — гэта прыкладна як затрыманне ў Маскве Уладзіміра Познера.  

    Пасля вызвалення Дзмітрый Семчанка заявіў, што ніводнага разу не пашкадаваў пра свой учынак.

    “Я не баяўся турмы і ў нейкай ступені быў да гэтага гатовы. Не пашкадаваў ні секунды аб тым, што зрабіў. Бо калі разважаць, што лепш — працаваць на цяперашнім АНТ ці сядзець на сутках — дык ужо лепш суткі”, — падсумаваў ён.

    Мала за тое, у першай дэкадзе лютага 2021 года напісаў верш, прысвечаны Дню роднай мовы, якой, паводле аўтара, бальшыня беларусаў папросту “здрадзілі”.

    Прабач нас, Мова рОдная!

    Як шчанюкі бязродныя,

    Мы здрадзілі табе.

    Мы моўчкі назіралі,

    Як маці забівалі,

    Казалі, што іх дзьве.

     

    Прабач, што не крычалі,

    Як школы зачынялі,

    Крыўляліся с цябе.

    А мы не разумелі,

    Якое цуда мелі.

    Засталіся ў журбе.

     

    Мы сэрца прадавалі,

    Народны код гублялi,

    Боль — каранi iрваць.

    Нас проста раз’ядналі.

    Нас і людзьмі ня звалі,

    Каб статкам кіраваць…

    Пазней ён неаднаразова вяртаўся да паэтычнага асэнсавання грамадскіх працэсаў у краіне, выкладаючы свае вершы “на злобу дня” ў сацыяльных сетках.  

    Ад лістапада 2020 года Дзмітрый Сёмчанка працуе ў сферы піяр-тэхналогій. Нягледзячы на папярэджанні сяброў з’язджаць за мяжу, бо паўторны арышт — толькі пытанне часу, прынцыпова застаўся ў Мінску.  

    Дзмітрый і Юлія Сёмчанкі гадуюць шасцігадовага сына.     

    Читайте ещё:

    Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы у рэгіянальных журналістаў

    16 верасня – 27 гадоў Беларускай асацыяцыі журналістаў

    Дзень памяці загінулых ва Украіне журналістаў. У Вільні адкрылася выстава пра працу калег на вайне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці