• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генпракуратура хоча пакараць усіх, хто датычны да «экстрэмісцкай дзейнасьці»

    "Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед выступіў на сумесным пасяджэньні ніжняй і верхняй палаты Нацыянальнага сходу", - піша "Радыё Свабода".

    У Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто мае дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці», заявіў генэральны пракурор Андрэй Швед, якога цытуе прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў.

    Андрэй Швед паведаміў, што колькасьць «экстрэмісцкіх» злачынстваў у 2022 годзе зьнізілася і працягвае зьмяншацца.

    У той жа час генэральны пракурор заявіў, што ў Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасьці ўсіх, хто мае дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці».

    Швед згадаў завочныя суды над дзеячамі Фонду спартовай салідарнасьці, «Народным антыкрызісным кіраўніцтвам», адміністратарамі каналу Nex­ta, былым дырэктарам ПВТ Валерам Цапкалам.

    Ён дадаў, што суды ўхвалілі 382 пазовы пракурораў пра прызнаньне рознай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

    З 2020 году любую крытыку ўладаў, ці публічны пратэст, а з 2022 году, пасьля нападу Расеі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі нават антываенныя выказваньні рэпрэсіўныя органы інтэрпрэтуюць як «экстрэмізм».

    • З 2020 году ў Беларусі адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманьняў.

    • Супраць грамадзян завялі каля 12 тысяч крымінальных спраў па такіх затрыманьнях, па гэтых справах падазраванымі праходзяць дзясяткі тысяч людзей.

    • Дзясяткі тысяч беларусаў пакінулі краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.

    • Праваабаронцы па стане на 22 лютага 2023 прызналі палітвязьнямі 1439 чалавек.

    Чытайце яшчэ:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці