• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія БАЖаўцы прэзентавалі ў Бабруйску фільм пра рэпрэсаванага архітэктара Станіслава Шабунеўскага

    Прэм’ерны паказ прайшоў 6 красавіка ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, які на пачатку ХХ стагоддзя спраектаваў Шабунеўскі.

    Архітэктар, які стварыў аблічча Гомеля

    Над дакументальным фільмам “Рэпрэсаваная архітэктура” ягоныя аўтары, сябры ГА “БАЖ”, рэжысёрка Марыя Булавінская і архітэктар Сяргей Ляпін працавалі больш за год. Зняць стужку яны вырашылі да 150-годдзя Станіслава Шабунеўскага, якое адзначалася летась. Гомельцы хацелі распавесці пра здабытак свайго славутага земляка для беларускай архітэктуры, вярнуць ягонае імя з забыцця.

    Станіслаў Шабунеўскі нарадзіўся ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці 2 снежня 1868 года. Сям’я часта пераязджала. Так, у Бабруйску будучы архітэктар вучыўся ў 4‑хкласнай прагімназіі. Ягоны бацька, Апалінарый-Данііл Шабунеўскі ў той час служыў паштальёнам, а пазней памочнікам паштмайстара павятовай паштовай канторы Бабруйска.

    З Бабруйска сям’я пераехала ў Слуцк, дзе Станіслаў Шабунеўскі скончыў гімназію і паступіў ў Пецярбурскі інстытут грамадзянскіх інжынераў на курс аріхтэктуры. З 1897 года служыў у Гомелі на пасадзе гарадскога архітэктара. Стаў аўтарам значнай часткі забудовы Гомеля пачатку ХХ стагоддзя, стварыў аблічча горада.

    rezhyserka-filma-maryya-bulavinskaya-raspavyadae-pra-film.jpg

    У 1931 годзе Шабунеўскага ўпершыню арыштавалі, але праз некаторы час вызвалілі. У 1937 годзе архітэктара чакаў новы арышт і адпраўка ў папраўча-працоўны лагер на Беламорканал. Адтуль Шабунеўскі не вярнуўся. Як прайшлі апошнія дні дойліда і дзе ён пахаваны — невядома. У 1989 годзе рэабілітаваны.

    Нечаканая знаходка ў спадчыне Шабунеўскага — унікальны касцёл у Бабруйску

    Уключаць бабруйскі касцёл у фільм аўтары на пачатку не планавалі. Тое, што яго спраектаваў менавіта Шабунеўскі, стала выпадковай і нечаканай знаходкай. Праца з замежнымі крыніцамі дапамагла дадаць у біяграфію славутага гомельца яшчэ адну старонку, а бабруйчанам дала імя таго, хто пабудаваў касцёл — адзіны, які сёння дзейнічае ў горадзе.

    kascyol_vizualizaciya_autary_zmicer_i_ganna_bashmak3.jpg

    Сяргей Ляпін падчас прэзентацыі фільма распавёў, чым бабруйскі касцёл вылучаецца сярод дзясяткаў іншых нэагатычных храмаў пабудаваных у Беларусі напрыканцы ХІХ — у пачатку ХХ стагоддзяў:

    “Ён мае ў сабе рысы мадэрну, што адрознівае яго ад падобных храмаў, — адзначыў архітэктар. — У бабруйскім храме Шабунеўскі паспрабаваў перагледзець нэагатычную архітэктуру, увесці новыя пластычныя прыёмы, элементы мадэрну. Фасад быў стылістычна падобны да віленскага касцёла Святой Ганны (той самы, які, паводле легенды, Напалеон хацеў на далоні перанесці ў Парыж)”.

    У 1968 годзе савецкія ўлады знішчылі званніцу касцёла і забудавалі яго пяціпавярховай каробкай. У такім стане храм дагэтуль.

    kascyol_vizualizaciya_autary_zmicer_i_ganna_bashmak2.jpg

    Каб паказаць, наколькі шыкоўным быў першапачатковы выгляд касцёла, аўтары выкарысталі ў фільме 3d-візуалізацыю. Распрацавалі яе гомельскія архітэктары Дзмітрый і Ганна Башмак. Пасля прэзентацыі фільма яны паказалі некалькі 3d-рэканструкцый таго, як мог бы выглядаць бабруйскі касцёл з вежай і ў іншым атачэнні, распавялі, як ствараліся гэтыя выявы.

    9 красавіка паказ фільма “Рэпрэсаваная архітэктура” пройдзе ў Гомелі, а на 14 красавіка запланаваная прэм’ера на тэлеканале “Белсат”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці