• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія журналісты ў СІЗА — што пра іх вядома на сёння

    Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў пагутарыла са сваякамі і сябрамі былой журналісткі незалежнага медыя Ларысай Шчыраковай і медыйшчыка-краязнаўцаЯўгена Меркіса.

    Напісалі дзясяткі лістоў — адказу няма

    Другі месяц утрымліваюць за кратамі ў Гомельскім СІЗА‑3 Ларысу Шчыракову, былую журналістку незалежнага медыя, маці непаўнагадовага сына. Супраць Ларысы завялі крымінальную справу паводле арт. 369–1 КК — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». Што канкрэтна ставяць у віну жанчыне, невядома. З адвакаткі ўзялі падпіску аб неразгалошванні. Перадачы з неабходнымі рэчамі для Шчыраковай ад сваякоў прымаюць, а вось спатканняў не даюць. Невядома таксама, ці праводзяцца з Ларысай хоць якія следчыя дзеянні.

    Родныя і блізкія журналісткі паведамляюць, што напісалі ёй ужо дзясяткі лістоў, але, па ўсім відаць, іх Ларыса не атрымала, бо адказу не давала. Верагодна, яе лісты затрымлівае цэнзура.     

    Апошні ліст, які прыйшоў ад Ларысы дадому, датаваны 21 снежня. Яна цікавілася вучобай сына, пісала, што асцерагаецца спажываць шмат з перададзеных прадуктаў, каб не набраць лішнюю вагу. Прасіла кнігі па псіхалогіі — увосень Шчыракова паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны на завочнае навучанне, каб набыць прафесію псіхолага. У свой час Ларыса вочна скончыла гісторыка-філалагічны факультэт гэтага ж універсітэта, выкладала ў школе гісторыю і англійскую мову, а потым захапілася журналістыкай, супрацоўнічала з незалежнымі медыя.

    Пісала таксама што ў адной камеры з ёй знаходзяцца звычайныя бедалагі, арыштаваныя за розныя эканамічныя ды побытавыя злачынствы. На шпацыры яны, па сутнасці, не ходзяць. Скардзілася таксама, што не мае добрага сну, бо ў камеры ўначы ўвесь час гарыць святло.

    Пасля затрымання Шчыраковай яе 16-гадовага сына Святаслава міліцыя перадала ў сацыяльны прытулак. Праз два тыдні яго забраў пад сваю апеку бацька — ён адмыслова прыехаў з Новасібірску (Расія), дзе асобна пражываў у апошнія гады. Пакуль Святаслаў з бацькам жыве ў кватэры бацькоў Ларысы, наведвае тую ж школу, дзе і раней вучыўся ў дзясятым класе.

    Днямі Еўрапейская федэрацыя журналістаў (EFJ) і саюзы французскіх журналістаў SNJ, SNJ-CGT, CFDT-Jour­nal­istes  зрабілі адмысловую заяву, у якой заклікаюць да безадкладнага вызвалення Ларысы Шчыраковай.

    Не пагаліўся — у карцар

    У Гомельскім СІЗА‑3 чатыры месяцы знаходзіцца і Яўген Меркіс, яшчэ адзін гомельскі журналіст і краязнаўца.

    Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» на падставе арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса. Яўгену пагражае ад 2 да 6 гадоў зняволення. У чым канкрэтна выявілася «экстрэмісцкая дзейнасць» журналіста, таксама невядома.

    Непасрэдна перад арыштам Меркіс займаўся краязнаўчай дзейнасцю. Атрымаў сертыфікат экскурсавода, у тым ліку і для працы з замежнікамі на нямецкай мове. Журналістыку яму, як і Шчыраковай, давялося пакінуць, бо шэраг незалежных СМІ, у тым ліку і тыя, з якімі супрацоўнічаў, улады аднеслі да экстрэмісцкім фармаванняў.

    Напрыканцы 2022 года Яўген чацвёра сутак правёў у карцары. Жорсткімі ўмовамі ўтрымання палітвязня пакаралі нібыта за тое, што «не пагаліўся».

    Стала вядома, што Яўген не можа атрымаць падручнікі па французскай мове. Ён хацеў вывучыць яе на дадатак да нямецкай. Падручнікі ў СІЗА не прынялі, бо змяніўся парадак атрымання кніг з волі. Вязень спачатку павінен напісаць заяву на імя начальніка СІЗА, мець пад рукой каталог кніжнай крамы, замовіць кнігі з дапамогай сваякоў і аплаціць з тых грошай, якія маюцца на асабістым рахунку ў СІЗА.

    Яўгена Меркіса праваабаронцы прызналі палітычным вязнем.

    Чытайце яшчэ:

    Президент “Радио Свобода” Джейми Флай: “Мы вернемся в Минск и снова откроем там бюро. Это вопрос времени”

    Сужэнцаў-журналістаў Сняжану Інанец і Аляксандра Лычаўку пакаралі “хатняй хіміяй”

    Паулюс Лилейкис: «Мои фотографии теперь в учебниках по всей Литве, я горжусь этим до слёз»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці