Калегі палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча запусцілі сайт з яго працамі
Уладзімір Мацкевіч правёў у няволі 365 дзён, але яго мысленне і справа не спыняюцца: выходзяць кнігі, з’явіўся сайт, ствараецца аўдыё-праект.
Праца філосафа працягваецца нават зараз
За гэты год выйшлі дзве новыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча — «Адказваючы за сябе. Зацемкі філосафа са шкодным характарам» і «Свабода і мысленне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасці». У першай кнізе Мацкевіч звяртаецца да неабходнасці філасофіі для ўладкавання краіны. У другой кнізе ён аналізуе грамадзянскую супольнасць, якая пераўтворыць Беларусь, асвойваючы і ўстанаўліваючы кантроль над усімі абласцямі жыцця нацыі. Сёння калегі Уладзіміра Мацкевіча, кампанія «Філосаф у турме», запускаюць персанальны сайт філосафа і метадолага. На ім ужо можна знайсці асноўныя кнігі, тэксты, відэа і адукацыйныя курсы. І ён будзе папаўняцца матэрыяламі розных гадоў і на розныя тэмы.
4 жніўня 2022 года платформе Kikstarter стартуе кампанія па запісе аўдыёкніжкі «Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці», задуманая шэрагам грамадзянскіх ініцыятыў, у тым ліку выпускніцамі(-камі) Лятучага універсітэта, чытачамі Мацкевіча, якія хацелі б падзяліцца яго ідэямі з вялікай колькасцю актыўных людзей Беларусі.
Партнёрамі з’яўляюцца Нацыя Лідэраў, Беларусы Замежжа, Беларускі Моладзевы Хаб, Маланка, Zubr, Лятучы ўніверсітэт, кампанія «Філосаф у турме».
Як складаўся лёс філосафа за кратамі?
Чалавек Мацкевіч ужо год, з 4 жніўня 2021 года, у турме, але на філосафа Мацкевіча гэта не паўплывала. Ён заўсёды выдатна ўсведамляў і гэтую перавагу, і звязаную з гэтым адказнасць. Іранічна, на ўсе папярэджанні аб арышце ён адказваў: «Я ж — філосаф, я — ваша думка, хто ж мяне пасадзіць?».
У лютым 2022 года Уладзімір Мацкевіч аб’явіў галадоўку. Ён патрабаваў змены характару следчых дзеянняў у дачыненні да яго: калі вы мяне сабраліся судзіць, то судзіце неадкладна! І гэта было тым дзеяннем, якое выклікала самую шырокую грамадскую рэакцыю. У падтрымку Мацкевіча выказаліся сотні навукоўцаў, літаратараў, філосафаў з усяго свету, сярод якіх: аўстралійскі філосаф Пітэр Сінгер, польскі інтэлектуал Адам Міхнік, грузінскі філосаф Гіа Нодыя, венгерскі дысідэнт і пісьменнік Далош Д’ёрдзь і многія іншыя.скай, 99А, Мацкевічу Уладзіміру Уладзіміравічу.
Чытайце яшчэ:
Дзе мяжа? Разбіраемся, што дазволена фіксеру, а што не
Роскомнадзор заблокирует расследование Reform.by о беженцах из Мариуполя
Беларускамоўны канал Бэйбус дададзены ў прыкладанне Youtube Kids