• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канец манаполіі СМІ і бескампраміснасць этыкі: у Мінску абмяркоўваюць выклікі медыйнай прасторы

    Асвятленне ваенных канфліктаў, выкрывальніцтва марадзёраў у час, калі грамадства падзеленае на “сваіх і чужых”, медыяфрэнія і жыццё ў эпоху сацыяльных сетак ды  вялікіх масіваў візуальнага кантэксту. Гэтая рэчаіснасць спараджае бясконцы шэраг пытанняў для журналістаў. Пра актуальнасць прафесійнай этыкі і яе здольнасць даць падказку ў моманты маральнага выбару разважаюць журналісты з Беларусі, Швецыі, Украіны, Грузіі, Казахстана, Таджыкістана, Арменіі і Расіі.

    У Мінску гэтымі днямі адбываецца канферэнцыя “Прафесійная этыка: сучасныя выклікі — пошук рашэнняў”.

    Да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі і Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Але на мерапрыемства яны так і не з’явіліся.

    Адным з арганізатараў канферэнцыі з’яўляецца шведскі медыяінстытут FOJO — яго эксперты не першы год цесна успрацоўнічаюць з беларускімі журналістамі, ладзяць адукацыйныя праграмы як для працуючых журналістаў, так і для студэнтаў Інстытута журналістыкі БДУ.

    “У Швецыі сітуацыя ў галіне свабоды слова нетыповая для многіх іншых краін. І гэта не таму, што мы лепшыя, а таму, што ў нас было больш часу. Першы закон аб СМІ ў Швецыі быў прыняты яшчэ 250 год таму. Калегі зрабілі працу па абароне СМІ да мяне”, — заўважыла ва ўступным слове шведская журналістка, кіраўнік праекта “Дыялог пра этыку”  FOJO Элізабэт Хэдборг.

    У часе канферэнцыі журналісты абменьваюцца думкамі пра сучасныя выклікі ў інфармацыйнай прасторы ды адметнасці рэгіянальнага медыяполя.

    Манаполія скончылася

    Так, Аляксандр Градзюшка  — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, куратар спецыяльнасці «Журналістыка (вэб-журналістыка)» Інстытута журналістыкі БДУ — адзначыў, што інфармацыйнае поле моцна змянілася. Для моладзі цяпер асноўнымі крыніцамі інфармацыі з’яўляюцца не традыцыйныя СМІ, а сацыяльны сеткі і лакальныя паблікі. Да таго ж маладыя людзі не маюць звычкі і жадання чытаць вялікія і сур’ёзныя тэксты.

    “Мы страчваем кантроль за тымі працэсамі, што адбываюцца ў медыясферы. Сярэдні час прагляду тэкста на сайце не перавышае 2–3 хвілін. Больш няма СМІ — ёсць медыя”, — гаворыць Градзюшка.

    Таксама ён звярнуў увагу на праблему праверкі  фактаў, даставернасці інфармацыі, што ёсць галоўным патарбаваннем да журналістаў. Цяпер жа ў гонцы за хуткасцю публікацыі навінаў і трафікам журналісты не паспяваюць гэта рабіць.

    Выхадам з гэтай сітуацыі прадстаўнік БДУ бачыць зварот у прафесіі да самарэгулявання, прыцягненне грамадства да гэтага працэсу.

    “Наша задача — не скатвацца да інфармацыйнага фастфуду, узроўню аўдыторыі”, — перакананы Аляксандр Градзюшка.

     

    У пытаннях этыкі немагчыма пасунуцца ні на крок

    Прэзідэнт Акадэміі ўкраінскай прэсы Валерый Іваноў звярнуў увагу на той факт, што ва ўмовах узброенага канфлікту і жадання журналістаў заняць патрыятычны, праўладны бок медыі моцна страцілі давер аўдыторыі.

    “У нас з часоў атрымання незалежнасці  быў пазітыўны баланс даверу да медыя, то бок менавіта даверу было больш. Але апытанні грамадскай думкі, якія праводзіць Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны  сведчыць, што давер імкліва падае. Напрыканцы 2014 года 45 % рэспандэнтаў апытання заявілі пра недавер да ўкраінскіх медыя, 25 % сказалі пра свой давер.  А напрыканцы 2015 года ўкраінскім медыя не давяралі ўжо 50 % рэспандэнтаў, давяралі — толькі 25 %. Расійскім медыям даверу яшчэ менш. Мяне хвалюе стан нашых СМІ, як яны прыйшлі да такога”, — гаворыць Валерый Іваноў.

    Ён распавёў, што журналісты часта апраўдваюць заангажаванасць, неаб’ектыўнасць тым фактам, што ў краіне фактычна ідзе вайна і гінуць людзі,  таму гэта вымагае ад іх займаць пэўную пазіцыю.  

    “Але нават у такой экстрэмальнай сітуацыі як вайна стандарты тыя ж, што і ў мірны час. Не можа быць такога, каб пасунуцца і зрабіць як больш прыемна, як трэба — такі падыход ёсць водгукам савецкіх часоў. Этыка заўсёды адна”, — перакананы эксперт.

    Ён канстатуе, што пры ўсёй разнастайнасці медыяполя да заходніх стандартаў украінскім СМІ  яшчэ далёка.

     

    Медыяфрэнія

    Асаблівую цікаўнасць прысутных выклікаў выступ дырэктара фонду «Грамадская экспертыза»,  былога генеральнага сакратара Саюза журналістаў Расіі Ігара Якавенкі.

    Якавенка прапануе глядзець на прапаганду ў расійскіх СМІ пад новым ракурсам.  Тое, што з’яўляецца зместам і формай расійскіх СМІ ён называе медыяфрэніяй.

    “Падмуркам расійскай дыктатуры з’яўляецца медыяфрэнія. Гэта форма мутацыі медыяў. І гэта стварае рэальную пагрозу для чалавецтва з боку Расіі”, — папярэджвае Ігар Якавенка.

    Поўная адмена маралі, стварэнне штучных герояў ці гераізацыя сумнеўных асобаў (Іван Жахлівы, Сталін, Кадыраў),  знішчэнне дыхатаміі “праўда — хлусня”, наўмысная абсурднасць, разбурэнне даверу і прафесійнай журналісцкай супольнасці — вось кіты, на якіх і трымаецца медыяфрэнія.

    Падрабязны матэрыял паводле выступу Ігара Якавенкі ў хуткім часе з’явіцца на сайце.

     

    Другі дзень канферэнцыі прысвечаны журналісцкай этыцы на постсавецкай прасторы.

    Журналіст, старшыня цэнтра медыя-ініцыятыў у Арменіі Нунэ Саркісян распавяла пра этычныя праблемы армянскага медыйнага асяроддзя. Яра зрабіла акцэнт на асвятленні ўзброенага канфлікту Арменіі і Нагорнага Карабаха.

    Кіраўнік мультымедыйных праектаў казахскага прэс-клуба (Алматы, Казахстан) Бактыгуль Бурбаева зрабіла акцэнт на сканадльных гісторыях, якія асвятлялі журналісты.

    Курбон Аламшоеў з Таджыкістана распавёў пра адметнасці працы журналістаў у сваёй краіне і ньюансы, якія надае прафесіі ментальнасць народа.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці