• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Коска ператвараецца ў Палатно: стала вядома новая назва рэгіянальнага медыя

    Новае медыя пра рэгіёны змяніла назву Koska на Palatno. Яго можна пабачыць у тэлеграме рэсурсу

    Праект былых супрацоўнікаў “Рэгіянальнай газеты”, што стартаваў з назвай Kos­ka media, тэрмінова прайшоў рэбрэндыг. Далей ён будзе дзейнічаць, як Palat­no media. Чаму каманда спынілася менавіта на гэтым?

    — Палатно дарогі — гэта шлях, які мы абіраем. Палатно нажоўкі — гэта інструмент і магчымасць ствараць сваё. Палатно тэксту — гэта выказванні людзей і гісторыі, якія павінны быць пачутымі, — тлумачаць свой выбар медыйшчыкі.

    Як паведамляюць у каментарах у сваім аднайменным тэлеграм-канале журналісты, ад наступнага тыдня будзе запушчаны сайт, з’явяцца першыя матэрыялы гэтага медыя.

    Нагадаем, яшчэ 1 чэрвеня каманда беларускіх журналістаў, якія да 2021 года працавалі з рэдакцыяй «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне, заяўляла пра запуск новага праекта пра беларускую супольнасць у рэгіёнах. Але адразу ж трапіла ў непрыемную сітуацыю: ў першыя ж суткі чытачы заўважылі, што лагатып супадае з назвай вядомага беларускага выдавецтва, да якога рэсурс не мае дачынення.

    Як тлумачылі БАЖ былыя супрацоўнікі “Рэгіянальнай», пры выбары назвы яны адштурхоўваліся ад папулярнасці выказвання пра «перагарнуць старонку». 

    — Сэнс нашай назвы быў у тым, што старонка не будзе перагорнутая і кропка не будзе пастаўленая. Абвінавачванні ў плагіяце недарэчныя, асабліва датычна лагатыпу, — распавяла тады кіраўніца новага праекта Зоя Хруцкая. — Мы звярнуліся да выдавецтва і патлумачылі абставіны. Мы дамовіліся і атрымалі адказ, што канфлікт вычарпаны.

    Чытайце яшчэ:

    «Мы адказныя за тое, што будуць ведаць нашчадкі». Журналістка Зоя Хруцкая пра жыццё і планы

    Праз дваццаць гадоў: Як судзілі журналістаў «Пагоні»

    Аксана Колб: «У Беларусі шмат годных людзей. А дзе ж з імі яшчэ сустрэцца, як не за кратамі?»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці