• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя правяла ператрус у берасцейскага блогера Пятрухіна

    У выніку агляду ў кватэры блогера Сяргея Пятрухіна забралі ноўтбук, планшэт, тэлефон і фотаапарат. Пятрухін лічыць гэта ціскам за асвятленне пратэстаў супраць акумулятарнага завода, паведамляе "Радыё Свабода".

    Некалькі міліцыянтаў і АМАПаўцаў перанялі Сяргея Пятрухіна, калі ён выносіў сьмецце з хаты. Блогера азнаёмілі з санкцыяй пракурора на агляд кватэры, пасьля чаго міліцыянты і рушылі да Пятрухіна.

    «Гэта адбываецца з прычыны сытуацыі вакол будаўніцтва акумулятарнага заводу «Айпаўэр». Некаму не падабаюцца нашы стрымы пра гэтае прадпрыемства. А фармальнай зачэпкай стала скарга міліцыянта на тое, што я ў адным са стрымаў сказаў, што ён біў берасьцейца ў пастарунку», — расказаў Сяргей Пятрухін.

    Блогераў аштрафавалі за збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Брэсцкага аблвыканкама

    Напярэдадні блогер Сяргей Пятрухін разам з калегам Аляксандрам Кабанавым атрымалі па 1 225 рублёў штрафу за збор подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Берасьцейскай вобласьці.

    Апошнім часам блогеры Пятрухін і Кабанаў у сваіх відэа рэгулярна асьвятляюць пратэсты ў Берасьці з прычыны будаўніцтва акумулятарнага заводу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці