• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністр інфармацыі звінаваціў «раёнкі» Віцебшчыны ў непрафесіяналізме

    «Відавочна, што ў раёне немагчыма знайсці SMM-спецыяліста, чалавека, які граматна займаецца камп'ютарнай вёрсткай, сучасным дызайнам, стварэннем і прасоўваннем кантэнту ў сацсетках, месенджарах, адаптацыі друкаванай версіі для добрай індэксацыі ў інтэрнэце. І спадзявацца, што яны туды прыедуць, мы таксама не можам», — заявіў Уладзімір Пярцоў падчас выязднога пасяджэння калегіі Міністэрства інфармацыі, якое прайшло 1 снежня ў Віцебску.

    Высокаінтэлектуальную працу, найперш звязаную са стварэннем кантэнту для інтэрнэт-версій выданняў і прасоўваннем інфармацыі ў сацыяльных сетках, міністр прапануе перадаць спецыялістам, якія працуюць у вобласці. На ягоную думку, толькі яны валодаюць неабходнымі навыкамі і кампентэнцыямі. Журналістам «на месцах» ён прапануе чарнавую работу — «рабіць зыходныя матэрыялы, каб іх потым распаўсюджваць па ўсіх магчымых асяродках».

    Такой бачыць Уладзімір Пярцоў канцэпцыю сучаснага медыяхолдынгу: мадэлі размеркавання інтэлектуальных высілкаў і тэхнічных сродкаў, якая дазволіць з’эканоміць грашовыя сродкі, а заадно дазволіць больш эфектыўна кантраляваць дзейнасць мясцовага друку.

    Пра апошнюю задачу стварэння медыяхолдынгаў найбольш яскрава сведчаць выказванні Пярцова пра тое, што «лёс і канструкцыя рэгіянальнай прэсы мае важнае значэнне ў эпоху істотнай трансфармацыі і інфармацыйнай вайны». І  «ад рэалізацыі гэтага важнага плана будзе залежаць поспех электаральных кампаній, якія чакаюцца ў 2024 і 2025 гадах». Міністр інфармацыі лічыць, што  вакол выбарчых падзей «можа скласціся больш няпростая сітуацыя, чым у 2020 годзе», і цяпер «адсядзецца пад венікам» у мясцовых рэдакцый не атрымаецца.

    Апошняя тэза тычыцца, найхутчэй, таго, што СМІ Віцебшчыны ў жніўні 2020 года не кінуліся адразу ж бараніць афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў і не асудзілі пратэстоўцаў, якія выйшлі на вуліцы. Больш за тое: супрацоўнікі некаторых СМІ Віцебшчыны выступілі на падтрымку апанентаў дзейнай улады і нават абвясцілі пра звальненне з дзяржаўных медыяў, пратэстуючы супраць неабходнасці працаваць насуперак сваім палітычным перакананням.

    Ёсць у ідэі стварэння медыяхолдынгаў і самае простае эканамічнае тлумачэнне: за кошт скарачэння працоўных месц у рэгіёнах і канцэнтрацыі тэхнічных сродкаў у рэдакцыях буйных гарадоў, такіх, як Віцебск, Полацк, Наваполацк, Орша, можна істотна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу абласной і гарадскіх газет. А магчыма, і падвысіць заробкі тым спецыялістам, якім пашчасціць атрымаць працу ў мадэрнізаваных медыях. 

    Ідэяй стварэння медыяхолдынгаў міністр інфармацыі апантаны ўжо даўно. Улетку ён прапанаваў стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы. Бо, на ягоную думку, «тэматыка Саюзнай дзяржавы недастаткова поўна асвятляецца федэральнымі і рэспубліканскімі СМІ Беларусі і Расіі».

    Што да беларускіх медыяў, то яшчэ летась Уладзімір Пярцоў падтрымаў «узбуйненне» СМІ на Міншчыне. Пэўныя крокі ў гэтым кірунку на загад Мінінфарма былі зроблены і ў іншых абласцях. На Віцебшчыне, прыкладам, скасавалі газету «Голас Прыдзвіння», якая асвятляла падзеі Віцебскага раёна.  Яе далучылі да абласной газеты «Витебские вести», звольніўшы пры гэтым частку рэдакцыйнага калектыву. Да медыяхолдынгу на базе абласной газеты прыядналі таксама раённыя газеты «Гарадоцкі веснік» (Гарадоцкі раён) і «Кліч Радзімы» (Шаркаўшчынскі раён). Праўда, апошнія два выданні яшчэ маюць ўласныя інтэрнэт-старонкі ў адрозненне ад віцебскай «раёнкі», якая ператварылася ў асобную калонку на сайце «Витебских вестей».

    Наступныя планы адносна «раёнак» Віцебшчыны агучаныя не былі, аднак стварэнне медыяхолдынгаў пад адзіным кіраўніцтвам на пасяджэнні выяздной калегіі міністэрства падтрымаў і старшыня Віцебскага аблвыканкама  Аляксандр Субоцін. Ён зазначыў, што змест матэрыялаў у рэгіянальным друку  «ў значнай ступені садзейнічае дасведчанасці чытачоў, гледачоў, слухачоў і фармуе настроі ў грамадстве». Разам з тым «нават у суседніх раёнах адной вобласці рэдакцыі па-рознаму падыходзяць да выканання пастаўленых перад імі задач. Вынікі таксама адрозніваюцца».

    Кантраляваць вынікі — гэта яшчэ адна задача стварэння медыяхолдынгаў. Міністр інфармацыі не хавае таго факту, што яны абавязкова мусяць быць вывераныя з лініяй дзяржаўнай ідэалогіі. Адпаведна, ні пра якую свабоду слова тут ужо не вядзецца.

    Чытайце яшчэ:

    «У Дэпартаменце міграцыі нас пазнавалі з парога — мы сталі заўсёднікамі». Уласны досвед атрымання ВНЖ у Літве

    «Гумарны, адчайны, адданы сябрам і журналістыцы». Памяці Генадзя Кеснера

    «Наша Ніва»: Папулярныя лакальныя медыя пачалі перадаваць рэдакцыям дзяржСМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці