• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука склалі пратаколы за сюжэт пра закрыццё школы ў Заводскім раёне Мінска

    У Заводскім РАУСе Мінска на журналістаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука склалі пратаколы паводле артыкула 22.9 КаАП Беларусі. Нагодай стаў сюжэт пра закрыццё школы ў Шабанах.

    Журналісты здымалі сюжэт пра закрыццё школы ў Заводскім раёне Мінска. У гэтым сюжэце было інтэрв’ю з кіраўніцай раённага аддзела адукацыі. Журналісты мяркуюць, што менавіта запіс словаў чыноўніцы і стаў нагодаю для разбіральніцтваў.

    «Мы прадставіліся, сказалі, што здымаем для «Белсату». Але жанчыну гэта не бянтэжыла, яна сама хацела выказацца для аўдыторыі. На нас жа цяпер за той сюжэт склалі пратаколы, абвінавачванне стандартнае — «Незаконнае выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»», — распавяла Любоў Лунёва.

    У міліцыі сказалі, што цягам бліжэйшых двух тыдняў па адміністрацыйнай справе мусіць адбыцца суд.

    Сем новых судоў чакаюць гомельскіх незалежных журналістаў

    Нагадаем, літаральна за некалькі апошніх дзён трое журналістаў-фрылансераў атрымалі сем адміністрацыйных пратаколаў паводле часткі 2 артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: Кастусь Жукоўскі — з Жлобінскага, Добрушскага і Гомельскага райаддзелаў міліцыі, Марына Драбышэўская — два з Чыгуначнага, Ларыса Шчыракова — з Савецкага і Чыгуначнага РАУСаў Гомеля.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці