• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Народная воля» часова пераходзіць толькі ў інтэрнэт, яе адмовіліся друкаваць і распаўсюджваць

    Газэта «Народная воля» паведаміла, што пасьля таго, як мінулы нумар газэт быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі, а маскоўская друкарня разарвала дамову, у рэдакцыі вырашылі прыпыніць выхад папяровага выданьня.

    «Нумары будуць зьяўляцца ў электронным на сайце nv-online.info», – паведаміў рэдактар газэты Ёсіф Сярэдзіч. – Па змове расейскай і беларускай уладаў маскоўская друкарня скасавала з намі дагавор.
    Таму часова пераходзім на выданьне газэты «Народная воля» ў электронным варыянце.

    Спампоўвайце ўсе старонкі бягучых нумароў на сайце nv-online.info ў разьдзеле «Архіў газэты» і чытайце любы матэрыял.
    Як толькі вырашыцца праблема з друкарняй, вернемся да выданьня папяровага варыянту газэты і масавага распаўсюду па Беларусі».

    13 лістапада ў рэдакцыю газэты «Народная воля» прыйшлі невядомыя без дакумэнтаў і цалкам канфіскавалі наклад газэты, 25 тысяч экзэмпляраў.

    «Не пакінулі ўзамен нават фількінай граматы, на якой падставе гэта зрабілі. Яны прыйшлі, уварваліся ў офіс, [пыталіся], на якой падставе мы гандлюем газэтай. Хоць мы легальнае выданьне – у нас ёсьць ліцэнзія, нас ніхто не забараняў», – сказала намесьніца галоўнага рэдктара Марына Коктыш.

    Галоўны рэдактар Ёсіф Сярэдзіч заявіў Свабодзе, што ніхто зь ім з сілавых структур ня зьвязваўся, прэтэнзій не выстаўляў.

    «Мы ўсё робім на законных падставах, машына з накладам ужо разгружаная, каса працуе, валянтэры забіраюць газэту, людзі купляюць газэту, а частку праз валянтэраў на падставе загаду па рэдакцыі мы раздаём бясплатна».

    Газэта па-ранейшаму не трапляе да чытачоў праз падпіску і празь «Белсаюздрук».

    Нумары газэты даступныя на сайце выданьня ў фармаце ПДФ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці