• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Не падабаецца, як хочуць нешта цікавенькае выпытаць». Спявачка Маргарыта Ляўчук патлумачыла, чаму не дае інтэрв’ю беларускім СМІ

    Месяц таму оперная спявачка ў размове з украінскім блогерам прызналася, што яе прыводзяць у шаленства беларускія СМІ, і яна з 2021 года не дае ім інтэрв'ю. Бо «ва ўсіх аднолькавыя пытанні» і «журналісты кажуць, што патрэбна нешта шакуючае». Аднак Маргарыта Ляўчук зрабіла выключэнне і цяпер паразмаўляла з выданнем «Зеркало», падчас якога ўздымалася гэтая тэма.

    У інтэрв’ю «Зеркалу» спявачка фактычна паўтарыла тую ж думку:

    — Мне не падабаецца, як і што пішуць СМІ, як журналісты заўсёды хочуць нешта цікавенькае ў мяне выпытаць. Мяне прыводзіць у шаленства, калі яны просяць расказаць аб прыватным жыцці, матывуючы гэта тым, што інакш інтэрв’ю чытаць не будуць. Задаюць аднолькавыя пытанні, на якія я даю адны і тыя ж адказы. Я не разумею, навошта такія інтэрв’ю.

    Маргарыта Ляўчук таксама сказала, што зрабіла б, калі б сустрэла за мяжой прапагандыстаў, сілавікоў ці Лукашэнку. Па яе словах, яна б зняла відэа і выклала б у сацсетках, як гэта робяць, калі бачаць каго-небудзь з чыноўнікаў на закупках у Беластоку.

    Нягледзячы на прынцыповую пазіцыю адносна беларускіх СМІ, спявачка падтрымлівае сувязь з паклоннікамі праз сацсеткі. 

    — Толькі нядаўна мой Tik­Tok прызналі экстрэмісцкім, Чамусьці толькі яго. Не ведаю чаму. Insta­gram у мяне дакладна такі ж.

    Як нагадвае «Зеркало», Маргарыта Ляўчук у 2020 годзе выступала на перадвыбарных мітынгах Святланы Ціханоўскай, пасля чаго вымушана была з’ехаць з Беларусі. Цяпер жыве ў Вільні. У краіне супраць яе ўзбуджана крымінальная справа за абразу дзяржаўных сімвалаў. З’яўляецца аўтарам праектаў «Красная зелень» и «НачОс News».

    У 2023 годзе закончыла магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У чэрвені 2023 года адбылася прэзентацыя першага дакументальнага фільма Маргарыты Ляўчук, пабудаванага на аснове магістарскай працы. Ён прысвечаны псіхалагічнай траўме беларусаў. 

    Чытайце яшчэ:

    «Кроў на траве». Прэзентацыя першага дакументальнага фільма Маргарыты Ляўчук

    «Мантую сцэны для Rammstein, працую грузчыкам». Размова з Аляксандрам Памідоравым

    «Я за тое, каб найбольш актыўныя былі знойдзены і ім далі належнае». Вялікая гутарка з Лявонам Вольскім

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці