• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новае «экстрэмісцкае фармаванне» і «экстрэмісцкія матэрыялы». Што трапіла ў спіс на гэты раз?

    Новым «экстрэмісцкім фармаваннем» стаў праект Таццяны Мартынавай. А ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапіў «Грустный Коленька».

    Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, МУС прыняў рашэнне прызнаць праект «Хватит бояться! – Татьяна Мартынова»  «экстрэмісцкім фармаваннем». 

    Па меркаванні МУС, праект быў накіраваны на «арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб». 

    Выданне «Позірк» нагадала, што Таццяна Мартынава — радыё- і тэлевядучая, працавала на FM-станцыі «Бі-Эй» і тэлеканале ОНТ, у рэстаранным бізнесе. Пакінула Беларусь у канцы чэрвеня 2020 года з‑за пагрозы крымінальнага пераследу. Цяпер пражывае ў Кіеве, адкуль вядзе свае эфіры.

    За папаўненне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» гэтым разам адказваў суд Ленінскага раёна горада Гродна. Ён дадаў туды тэлеграм-канал, YouTube-канал, старонкі ў інстаграм і Twit­ter сатырычнага праекта «Грустный Коленька».

    Чытайце яшчэ:

    Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём місіі Яна Карскага

    Улады Расіі паспрабуюць заблакаваць YouTube

    «Контент является дезинформацией и пропагандой». В Литве видят угрозу в вещании белорусского радио и ТВ на территории страны

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці