• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новая прадстаўніца медыя за кратамі ў Беларусі — Таццяна Пыцько. Цяпер у няволі 34 прадстаўнікі медыя

    Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што затрыманую жонку віцебскага аператара Вячаслава Лазарава Таццяну Пыцько абвінавачваюць у тым, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат».

    За гэта Таццяне Пыцько, як і яе затрыманаму мужу, пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. У сувязі з дадзенай інфармацыяй Беларуская асацыяцыя журналістаў далучае Таццяну Пыцько да пераліку прадстаўнікоў і прадстаўніц медыя за кратамі.

    На дадзены момант у Беларусі за кратамі іх 34.

    21 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Таццяну Пыцько палітычнай зняволенай.

    Таццяна Пыцько нарадзілася 26 верасня 1984 года ў пасёлку Партызанскі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Залесскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя МаксімаТанка. Да 2021 г. працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе аграгарадка Акцябрскі Віцебскага раёна.

    Мае трох непаўналетніх дзяцей: дачку Ксенію (13 гадоў), сына Данііла (11 гадоў) ад першага шлюбу і дачку Еву (1 год) ад другога шлюбу.

    У 2020‑м годзе падчас мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Таццяну Пыцько (у першым шлюбе — Вішнеўская) двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафавалі «за ўдзел у несанкцыянаваных масавах мерапрыемствах».

    Паколькі на акцыі пратэсту з ёй разам была старэйшая дачка, аддзел міліцыі Віцебскага раёна тады ж распачаў супраць Таццяны Пыцько (Вішнеўскай)  адміністрацыйную справу па артыкуле 9.4 КаАП (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей), але справу спынілі праз адсутнасць складу правапарушэння.

    у 2021 годзе пад ціскам адміністрацыі навучальнай установы Таццяна мусіла звольніцца са школы і засталася беспрацоўнай.

    У 2022 годзе яна пабралася шлюбам з віцебскім відэааператарам-фрылансерам Вячаславам Лазаравым. 9 лютага 2023 года пасля ператрусу па месцы рэгістрацыі Вячаслаў быў затрыманы сілавікамі паводле крымінальнай справы арт. 361–4 КК РБ (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці) за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. З тае пары яго трымаюць у віцебскім СІЗА‑2. 

    6 чэрвеня 2023 года была затрымана і Таццяна Пыцько. Праз некалькі дзён ёй прад’явілі абвінавачанне паводле арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса РБ (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) за тое, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат».

    У Следчы камітэт пачалі выклікаць людзей, якіх пазналі па матэрыялах відэаархіва, што захоўваўся на камп’ютары і тэлефоне Вячаслава Лазарава.  Там знайшліся відэаздымкі, падчас якіх прысутнічала і Таццяна Пыцько. На думку следства, такім чынам яна прыняла ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання.

    Пасля затрымання абодвух бацькоў іх дачку Еву аддалі пад апеку дзяржавы. З 6 чэрвеня яна знаходзіцца ў Віцебскай абласной дзіцячай лякарні, потым яе перададуць у Дом дзіцяці. Забраць яе змогуць толькі сваякі, якія афіцыйна аформяць апякунства над дзяўчынкай.

    Чытайце яшчэ: 

    Затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітзняволенага віцебскага відэааператара Вячаслава Лазарава

    Яўген Магда: «Распавядаць пра Беларусь ва Украіне — як кідаць зерне на бетонную падлогу»

    Журналіста Анджэя Пачобута этапавалі ў наваполацкую калонію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці