• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пад Херсонам забілі ўкраінскага журналіста, італьянскі журналіст паранены

    У Херсоне загінуў украінскі журналіст Багдан Біцік, які дапамагаў карэспандэнту італьянскай газеты La Repubblica Карада Зуніна асвятляць вайну ва Украіне. Ён загінуў ад агню снайпера на ўскраіне горада, Зуніна быў паранены ў плячо.

    Абодва журналісты трапілі ў засаду непадалёк ад Антонаўскага моста. Эвакуяваць цела забітага пакуль немагчыма з‑за снайперскага агню.

    «Мы праехалі тры блокпасты, Багдан пагаварыў з украінскімі вайскоўцамі, і яны без праблем нас прапусцілі. Гэта не была зона баявых дзеянняў. Потым нас падбілі, я пачуў шыпенне і ўбачыў Багдана на зямлі, ён не рухаўся. Я выпаўз з лініі агню. Бег, пакуль міма мяне не праехала цывільная машына. Я быў увесь у крыві, і мяне прыйшлося везці ў херсонскую бальніцу. У мяне чатыры раненні, але мне аказалі выдатную дапамогу. Я некалькі разоў спрабаваў датэлефанавацца да Багдана, але ён не адказваў. Ён быў маім сябрам. Мне вельмі горка», — расказаў Зуніна сваёй газеце па тэлефоне.

    Абодва журналісты былі апранутыя ў бронекамізэлькі з надпісам «Прэса».

    Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў італьянскім СМІ, што адказнасць за забойства нясуць расіяне.

    «Рускім усё роўна, рускі ты, італьянец ці ўкраінец, яны проста страляюць», — сказаў ён.

    Паводле інфармацыі Міжнароднай федэрацыі журналістаў, з пачатку расійскага ўварвання ва Украіне загінулі па меншай меры 12 журналістаў і работнікаў СМІ, 18 атрымалі раненні. Большасць з іх былі ўкраінцамі. 

    Чытайце яшчэ:

    Адказ на запыт аб пазітыўным кантэнце. Журналісты — пра праект «Беларусы могуць»

    Рэжысёрка стужкі «Беларусь 23.34» Таццяна Свірэпа: Я не маю адукацыі ў сферы кіно, таму ўсё раблю метадам спробаў і памылак

    Белорусский развлекательный телеканал ВТВ прекращает вещание

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці