• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падарунак «НН» да Дня роднай мовы: ад сёння вы можаце чытаць яе лацінкай

    "Ад сёння кожны з вас зможа выбіраць, чытаць «Нашу Ніву» кірыліцай ці лацініцай. Так было да 1912 года, так будзе пасля 2023-га", - паведамляе "Наша Ніва".

    Як чорт крыжа, так чарнасоценцы баяцца беларускай культуры і асабліва беларускай лацінкі. На сёння тэма пераходу на лацінку несвоечасовая: не тое галоўнае. Але беларусам важна захаваць і гэтую частку нашай традыцыі і перадаць яе наступным пакаленням. Вось чаму стварылі версію «Нашай Нівы» лацінкай: ад сёння кожны з вас зможа выбіраць, чытаць «Нашу Ніву» кірыліцай ці лацініцай.

    Так было да 1912 года, пасля з фінансавых і практычных меркаванняў перайшлі на адзіны, кірылічны варыянт. Але сённяшнія інтэрнэт-тэхналогіі дазваляюць лёгка і танна зрабіць адваротнае. 

    Кнопка пераключэння на лацінку знаходзіцца каля блока з апытаннямі, і ў дэсктопавай, і ў мабільнай версіяй.

    Лацінка разам з кірыліцай і арабіцай — традыцыйныя беларускія правапісы. Беларусы актыўна выкарыстоўвалі лацінку з XVII стагоддзя. Ёю пісалі Янка Купала, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч.

    На ёй выдавалася «Мужыцкая праўда» Кастуся Каліноўскага, а таксама нейкі час «Наша Доля» і «Наша Ніва». За чатыры стагоддзі свайго існавання яна мела некалькі варыянтаў. Апошні з іх, афіцыйны, ужываўся на гарадскіх паказальніках ды схемах мінскага метро. Гэты варыянт лацінкі быў прыняты ў 2009 годзе беларускай Акадэміяй навук ды зацверджаны ААН.

    Лацінка «Нашай Нівы» арыентуецца на класічны яе варыянт, які выкарыстоўваўся ў XX стагоддзі. Тэксты пераводзяцца на лацінку з дапамогай алгарытму аўтаматычнага пераводу, распрацаванага на аснове корпуса сучаснай беларускай мовы. Вялізная падзяка беларусам-праграмістам.

    Праблемнае месца — перадача ўласных імён. На правільнай беларускай лацінцы яны маюць заставацца нязменнымі, як у мове-арыгінале: Shake­speare, Zelen­sky, Biden. Але аўтаматычны лацінізатар перадае іх у адпаведнасці з іх гучаннем: Šekśpir. Zialen­s­ki, Baj­den. Але, спадзяваюся, вы нам даруеце гэтую непазбежнасць: мы не ў сілах самі зрабіць вялізную базу імён, гэтая задача пад сілу толькі вялікай інстытуцыі, функцыянальны лацінізатар у свабоднай Беларусі будзе адной з задач Акадэміі навук.

    Калі вы праграміст, ці мовазнавец, ці проста энтузіяст, і хочаце ўдзельнічаць ва ўдасканаленні лацінізатара «НН», пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me.

    І — чытайце. Чытайце кірыліцай, чытайце лацінкай, чытайце па-руску. Будзем удзячныя за данаты праз «Патрэон» на працу «Нашай Нівы».

    Цяпер на сайце публікуюцца каля 2100 артыкулаў за месяц, каллегі працуюць таксама ў тэлеграме, інстаграме і вырабляюць усё больш кантэнту ў сацсетках. Якаснае і аператыўнае выданне на беларускай мове — гэта тое, што каллегі робяць, каб на роднай мове чыталі, пісалі (пішыце рэдактару, пакідайце каменты). І пераказвайце, што піша «Наша Ніва», тым, хто сёння не можа яе чытаць. 

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    Беларуская мова ў маркетынгу і рэкламе: сімвалічная каштоўнасць ці крыніца прыбытку?

    Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці