• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына не вызвалілі з карцара

    Журналіста-палітвязня, аўтара «НЧ» Дзяніса Івашына, якога ў пазамінулую пятніцу змясцілі ў карцар на 7 сутак за чарговае «парушэнне правілаў унутранага распарадку», праз тыдзень усё ж не выпусцілі. Верагодна, яму прызначылі дадатковыя «суткі», піша «Гарадзенская праваабарона».

    За што журналіст патрапіў у няміласць да адміністрацыі ПУ «Турма №1» гэтым разам, невядома, як і нагода для папярэдняга «пакарання».

    У каментары жонка Івашына Вольга выказала меркаванне, што гэта можа быць або спробай псіхалагічнага ціску на журналіста з незразумелай мэтай, або помстай за яе штодзённыя пасты, у якіх перыядычна згадваюцца ў тым ліку і супрацоўнікі гарадзенскай турмы ў даволі негатыўным кантэксце. Яна лічыць такія паводзіны абсалютна характэрнымі для служак сістэмы, аднак неэфектыўнымі ў дачыненні як да Дзяніса, так і да яе самой. Ані Дзяніс Івашын не пахіснецца ў сваёй пазіцыі і поглядах, ані Вольга Івашына не перастане пісаць праўду пра мужа і пра ўсё, што вакол яго адбываецца падчас палону.

    Колькі сутак карцара дадалі палітвязню ў якасці «пакарання», таксама невядома, сваякі Івашына будуць спрабаваць даведацца гэта, рыхтуючы перадачы палітвязню.

    Журналіст Дзяніс Івашын быў затрыманы пасля публікацыі чарговай часткі расследавання пра былых беркутаўцаў, якія працавалі ў мінскім АМАПе.

    Дзяніс супрацоўнічаў як валанцёр з камандай расследавальнікаў «Inform­Na­palm», якая пісала пра ўплыў Расіі на Беларусь, Сірыю, Украіну і іншыя краіны. Таксама Івашын працаваў у «Новым Часе», вядомы публікацыямі пра рэстаран «Поедем поедим», пабудаваны побач з месцам масавых расстрэлаў беларусаў у Курапатах.

    Дзяніса Івашына абвінавацілі ва «ўмяшанні ў дзейнасць міліцыянераў» і ў «здрадзе дзяржаве». Суддзя Гродзенскага абласнога суда Валерый Раманоўскі прысудзіў палітзняволенаму журналісту, аўтару «Новага Часу» Дзянісу Івашыну 13 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі, а таксама штраф у памеры 150 базавых велічынь.

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Чытаць яшчэ: 

    На Забегу незалежнасці ў Беластоку беларускія журналісты беглі з імёнамі зняволеных калег

    Праваабаронцу Насту Лойку зноў арыштавалі на 15 сутак. Супраць яе ўжывалі катаванні

    Прапагандыст Ігар Тур стаў выкладчыкам журфака БДУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці