• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папраўкі ў «Законе аб выдавецкай справе»: Рэпрэсіўныя абмежаванні Мінінфарм тлумачыць «барацьбой з экстрэмізмам»

    Следам за ўхваленнем абмежавальных паправак у «Закон аб СМІ» дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект, які тычыцца карэктываў «Закона аб выдавецкай справе».

    Як і ў выпадку з дакументам, які бярэ пад татальны кантроль медыйную сферу, праект выдавецкага закона ўнесены ў ніжнюю палату Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь. Дэклараваныя мэты гэтаксама падобныя — «дзеля ўдасканалення прававога рэгулявання грамадскіх адносін».

    Асноўныя палажэнні пашыраюць пералік падстаў для перарэгістрацыі вытворцаў друкаваных выданняў і спынення дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі як выдаўцоў, так і распаўсюднікаў. І хоць новыя нормы яшчэ не набылі моц, махавік «фільтрацыі» ўжо закруціўся — Беларуская асацыяцыя журналістаў нядаўна расказвала, як на патрабаванне Міністэрства інфармацыі Эканамічны суд Мінска пазбавіў права на дзейнасць найстарэйшага прыватнага выдаўца краіны Змітра Коласа.  

    Паводле афіцыйнай статыстыкі, на гэты момант у рэестры выдаўцоў зарэгістравана 2837 суб’ектаў гаспадарання. Аднак некаторыя з іх патрабуюць «аптымізацыі». Як аказалася, функцыянерам не заўсёды задавальняе змест літаратуры, прызнаўся кіраўнік кантрольнага ведамства Уладзімір Пярцоў, прадстаўляючы законапраект.  

    «Аналіз работы, якая праводзіцца міністэрствам у гэтым напрамку, паказаў, што толькі разавых акцый, кропкавага выяўлення экстрэмісцкай, дэструктыўнай літаратуры не дастаткова. Таму з улікам глабальных выклікаў і пагроз, новых тэхналагічных рэалій наспела неабходнасць унясення змяненняў у заканадаўства аб выдавецкай справе. Усе карэктывы, якія ўносяцца ў законапраект, накіраваныя на недапушчэнне амаральнай літаратуры на кніжным рынку краіны, а таксама пашыраюць інструментарый рэагавання на дэструктыўныя акцыі ў дачыненні да нашай дзяржавы», — адзначыў чыноўнік.

    Паводле яго слоў, пры праўладным Саюзе пісьменнікаў Беларусі створана спецыяльная камісія па маніторынгу друкаванай літаратуры, якая распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі. Гэта дае свае вынікі, дадаў ён.

    Акрамя таго, пашыраюцца паўнамоцтвы самога Міністэрства інфармацыі, у тым ліку ў прыняцці рашэння пра спыненне дзеяння пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі для выдаўцоў друкаваных выданняў.

    «Міністэрствам інфармацыі праводзіцца адзіная дзяржаўная палітыка ў выдавецкай сферы. У адпаведнасці з ускладзенымі задачамі ведамства каардынуе дзейнасць суб’ектаў гаспадарання ў гэтай справе, ажыццяўляе іх рэгістрацыю ў дзяржрэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў. Бо дзяржаўная палітыка накіравана на рэгуляванне выдавецкай справы, развіццё і падтрымку нацыянальнага кнігавыдання, пашырэнне рынку збыту друкаваных выданняў, стварэнне ўмоў для міжнароднага супрацоўніцтва», — працягнуў Уладзімір Пярцоў.

    Функцыянер запэўніў, што падначаленая яму структура будзе і надалей «на пастаяннай аснове ў ініцыятыўным парадку» па зваротах зацікаўленых грамадскіх арганізацый і «неабыякавых грамадзян» ажыццяўляць работу дзеля выяўлення «дэструктыўнай літаратуры».

    Так званы пералік «экстрэмісцкай прадукцыі», якую рэгулярна на сваім сайце абнаўляе Мінінфарм, налічвае больш за 1600 пазіцый, значная частка якраз прысвечана кніжнаму асартыменту. 

    Чытайце яшчэ:

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    «Якое права мы маем фатаграфаваць людзей, што адчуваюць такі боль?» Як распавядаць пра вайну

    Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці