• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронца Максім Буткевіч, які знаходзіцца ў няволі ў РФ, стаў лаўрэатам украінскай Нацыянальнай праваабарончай прэміі

    Украінскі праваабаронца і вайсковец Максім Буткевіч, які ў 2020-м годзе дапамагаў беларускім журналістам, стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў галіне правоў чалавека ў 2023 годзе. 

    Узнагароду атрымаў бацька Максіма Аляксандр Буткевіч. Падчас перадачы ўспомніў лісты, якія раней пісаў яму сын.

    «Вайна — гэта страшная рэч, але я ўсё ж спадзяюся, што яна не зробіць нас такімі грубымі і жорсткімі, што пасля яе мы адсунем правы чалавека на другое-трэцяе месца. Барацьба ідзе за правы чалавека, за тыя дэмакратычныя каштоўнасьці, якіх няма ў Расейскай Фэдэрацыі і якія вораг спрабуе ў нас зьнішчыць», — цытуе бацька Максіма Аляксандр.

    Да поўнамаштабнага ўварвання праваабаронца і вайсковец Максім Буткевіч спецыялізаваўся на дапамозе бежанцам, перасяленцам і барацьбе з дыскрымінацыяй і стаў сузаснавальнікам праекту «Без межаў». Больш за 20 гадоў прысвяціў праваабарончай дзейнасці, а 3 сакавіка 2022 года ўступіў у шэрагі Узброеных Сіл і абараняў украінскія землі ад акупантаў. А ўжо ў чэрвені таго ж года трапіў у расійскі палон у раёне населеных пунктаў Залаты і Гірскі Луганскай вобласці.

    10 сакавіка 2023 года падкантрольны Расіі суд акупаванай Луганскай вобласці «прысудзіў» Буткевіча да 13 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў «жорсткім абыходжанні з мірным насельніцтвам і выкарыстанні забароненых метадаў ва ўзброеным канфлікце». Таксама Максіма абвінавацілі ў «замаху на забойства дзвюх асоб і наўмысным пашкоджанні маёмасці».

    Са жніўня ні сваякі, ні адвакаты мужчыны не маглі атрымаць інфармацыю пра яго месцазнаходжанне і стан, лісты і пасылкі яму вярталіся. Днямі адвакат Леанід Салаўёў паведаміў, што атрымаў адказ з Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі — Буткевіч знаходзіцца ў калоніі ў акупаваным Красным Лучы Луганскай вобласці.

    Украінскія праваабаронцы падкрэсліваюць, што міжнародная супольнасць павінна працягваць ціск на Расійскую Федэрацыю і патрабаваць вызвалення Буткевіча і ўсіх несправядліва зняволеных украінскіх вайскоўцаў і мірных грамадзян. У прыватнасці, платформа «Праваабарончы парадак дня» — гэта кааліцыя арганізацый, Украінскі Хельсінкскі саюз па правах чалавека, Харкаўская праваабарончая група, Amnesty Inter­na­tion­al ва Украіне, Цэнтр правоў чалавека ZMINA, Цэнтр даследаванняў праваахоўнай сферы, у прыватнасці Цэнтр грамадзянскіх свабод і праекты «Без межаў» і «Еўрамайдан SOS» — сёлета яна прысудзіла Максіму Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека. Антыдыскрымінацыйны цэнтр «Мемарыял» таксама апублікаваў заяву з заклікам вызваліць Максіма Буткевіча.

    Нацыянальная праваабарончая прэмія — недзяржаўная прэмія, якая прысуджаецца за асабісты ўклад у абарону правоў чалавека ва Украіне. Штогод узнагароджванне адбываецца 10 снежня — у Дзень абароны правоў чалавека ў рамках Нацыянальнай праваабарончай неканферэнцыі, арганізаванай Цэнтрам грамадзянскіх свабод. Праваабаронцы з розных куткоў Украіны збіраюцца на мерапрыемстве, каб папулярызаваць каштоўнасць правоў чалавека і ўшанаваць уклад праваабарончай дзейнасці.

    Чытайце яшчэ:

    Уручаны прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2023. Сярод лаўрэатаў — Алег Агееў і Аляксандр Манцэвіч

    Чым насалілі ўладам светлагорскія журналісты тэлеканала «Ранак»

    Польскія школьнікі пішуць лісты ў падтрымку Анджэя Пачобута

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці