• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы прызналі Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязнямі

    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

    Мінск, 24 лістапада 2020 г.

    Цягам апошніх дзён улады затрымалі і адправілі ў следчыя ізалятары трох беларускіх журналістак, якія выконвалі свае прафесійныя абавязкі.

    Журналістка партала TUT.BY Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК ). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасці ў крыві Рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў.

    Журналісткі тэлеканала «Белсат» Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дар’я Чульцова сталі фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы пераменаў» у Мінску 15 лістапада.

    У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, адзначаем, што пераслед журналістак з боку беларускіх уладаў звязаны з выключна мірным ажыццяўленнем абвінавачанымі свабод, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека – свабоды выказвання свайго, свабоды слова і права на інфармацыю.

    У гэтым кантэксце лічым пазбаўленне волі адвольным і палітычна матываваным, а саміх журналістак палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены».

    У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

    • Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з‑пад варты Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.

    • Неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.

    Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»;

    Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»;

    Ініцыятыўнай група «Ідэнтычнасць і права»;

    РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»;

    Беларускі Дакументацыйны цэнтр;

    Беларускі ПЭН-цэнтр;

    Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці