• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы прызналі палітзняволенай экс-супрацоўніцу тэлеканала «Беларусь 2»

    Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні палітычнымі вязнямі 12 асобаў, затрыманых ці ўжо асуджаных паводле «народнага артыкула» за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. У гэтым пераліку і былая работніца Белтэлерадыёкампаніі Вольга Гладкая. 

    У сувязі з інфармацыяй аб прад’яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») у дачыненні да Вольгі Гладкай, Максіма Сташулёнка, Ірыны Савашынскай, Канстанціна Зарэмбы, Альберта Гарбуза, Максіма Сенніка,  Уладзіслава Шукана, Дзмітрыя Юртаева, накіраванні для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчыя ўстановы Мікіты Нядзелькі, Наталлі Сялях, Максіма Палітава, Аляксандра Несцярэнкі падпісанты адзначаюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. 

    У дакуменце падкрэсліваецца, што выступы грамадзян летам-восенню 2020 года насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя. Самі ж сходы мелі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстрантаў атакавалі спецпадраздзяленні МУС з непрапарцыйным ужываннем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

    Цяпер колькасць палітвязняў у Беларусі складае 1466 чалавек, уключна з дзясяткамі прадстаўнікоў медыя. Гэтым разам яго папоўніла і экс-супрацоўніца тэлеканала «Беларусь 2» Вольга Гладкая.   

    Былую менеджарку Белтэлерадыёкампаніі затрымалі 27 лютага, цяпер 47-гадовая жанчына ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна. 

    Супрацоўніцтва Вольгі Гладкай з Нацыянальнай тэлерадыёкампаніяй распачалося яшчэ ў «нулявых», апошнім часам спецыялістка была прыпісана да каналу «Беларусь 2».

    Яна — выпускніца філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, але на Макаёнка, 9 у сферу яе адказнасці ўваходзіла афіцыйнае справаводства, адсочванне выканання дамоваў і г.д. 

    З разрозненых звестак ад адваката вынікае, што матэрыялы з агульнай справы, пачатай ГУУС Мінгарвыканкама за «масавыя беспарадкі» 2020 года, выдзяляюцца ў асобныя вытворчасці, але дакладна невядома, куды далей яны трапляюць. 

    7 сакавікаў прысутнасці адваката адбыўся першы допыт затрыманай, а яшчэ праз два дні ёй высунулі абвінавачванне на падставе «народнага» артыкула 342 — удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. 

    У жніўні 2020 года, калі па ўсёй Беларусі пракацілася хваля пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў, многія работнікі тэлерадыёкампаніі выступілі за аб’ектыўнае асвятленне падзеяў у краіне і абвясцілі страйк салідарнасці з пратэстоўцамі. Калі патрабаванні ў выніку былі праігнараваныя, удзельнікі акцыі масава напісалі заявы пра звальненне. 

    У верасні гэта зрабіла і Вольга Гладкая, якая яшчэ раней планавала змяніць сферу дзейнасці на і пайсці вучыцца на тэстыроўшчыка з далейшым працаўладкаваннем у ІТ-індустрыі. Але выглядае, што яе сыход «кантралёры» расцанілі інакш. 

    Спробы адвакатаў дамагчыся вызвалення жанчыны пад грашовы заклад — яна мае праблемы з сэрцам і патрабуе пастаяннага медыкаментознага лячэння — плёну не мелі.     

    Праваабаронцы ў сваёй заяве ацэньваюць пераслед асоб, пазбаўленых волі і абвінавачаных у «групавых дзеяннях», як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання. На гэтай падставе названыя людзі прызнаюцца палітычнымі зняволенымі.

    Чытайце яшчэ:

    «Заканчивалось это тем, что заканчивалась цензура». Историк о прошлом и настоящем

    Журналіста выдання «Коммерческий Курьер» асудзілі на 15 сутак

    Дзіцячы канал «Бэйбус» запусціў цыкл пазнавальных праграм для самых маленькіх.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці