• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмію Гедройця за 2020 год атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»

    У Варшаве абвясьцілі ляўрэатаў прэміі за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе.

    У Варшаве абвясьцілі ляўрэатаў прэміі за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе.

    Прэміяй Гедройця за 2020 год была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?». Яна атрымала і адмысловую прэмію «Эўрарадыё» — кніга выйдзе ў аўдыёфармаце.

    Другое месца творчая стыпэндыя ў Доме творчасьці на швэдзкім востраве Готлянд — Таня Скарынкіна і кніга «Райцэнтар».

    Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

    Цырымонія адбывалася ў Калённай залі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Яе вялі акторы Крысьціна Дробыш і Аляксандр Малчанаў.

    У кароткі сьпіс дзясятага юбілейнага сэзону прэміі імя Ежы Гедройця сёлета ўвайшлі 6 кніг:

    Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Менск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020

    Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020

    Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Менск, Логвінаў, 2020

    Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020

    Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020

    Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Менск, Мастацкая літаратура, 2020

    У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працавалі: літаратурны крытык Наста Грышчук; журналіст, літаратар, крытык Сяргей Дубавец; культуроляг, крытык, эсэіст Максім Жбанкоў; літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар Анжэла Мельнікава; літаратар, літаратуразнаўца Алесь Пашкевіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці