• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Прызначаны легітымізаваць практыку знішчэння свабоды слова». Праваабаронцы — пра «Форум па кіраванню інтэрнэтам»

    У сярэдзіне лістапада ў Мінску пройдзе праўладны «Форум па кіраванні інтэрнэтам». Раней гэта было адкрытае мерапрыемства, куды запрашалі гульцоў рынку. Але цяпер яго адзіная мэта — стварыць уражанне нармальнасці і легітымізаваць рэпрэсіі.

    З гэтай нагоды БАЖ, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Human Constanta і іншыя праваабаронцы выступілі з заявай.

    Арганізатары форума Belarus IGF сцвярджаюць, што гэта «найбуйнейшая ў краіне адкрытая пляцоўка для абмеркавання ключавых аспектаў развіцця інтэрнэту», а «паўдзельнічаць у фармаванні парадку можа любы жадаючы».

    — Ніякі змястоўны дыялог паміж зацікаўленымі бакамі немагчымы ва ўмовах палітычнага крызісу і шырокамаштабных рэпрэсій, — сказана ў сумеснай заяве БАЖ, Human Con­stan­ta, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Звозскава, «Прававая ініцыятыва», Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый (OEEC) і інш.

    Праваабаронцы нагадваюць, што форум не праводзіўся з 2020 па 2023 гады па змрочных прычынах пасля фальсіфікацыі выбараў, падчас і пасля якіх доступ да інтэрнэта маштабна амбяжоўваўся. А арганізатарам мерапрыемства выступае кампанія Hoster.by, якая раней была звязана з Tut.by. Яна таксама апынулася пад рэпрэсіямі.

    — Улічваючы цяперашні палітычны клімат у Беларусі, які закрануў як яе грамадзян, так і буйны бізнес, мы не маем намеру асуджаць нацыянальных арганізатараў мерапрыемства, — падкрэсліваецца ў заяве праваабаронцаў. — Аднак мы ўздымаем пытанні да міжнародных партнёраў, якія пацвердзілі свой удзел, і заклікаем іх разгледзець больш шырокія наступствы свайго ўдзелу.

    Як нагадваецца ў дакуменце, з 2020 года рэжым узмацніў пераслед анлайн-крытыкі, што прывяло да блакавання дзясяткаў незалежных СМІ і класіфікацыі анлайн-кантэнту пэўных груп як «экстрэмісцкага» або «тэрарыстычнага». А многія медыя вымушаны былі закрыцца ці выехаць за мяжу.

    — Форум прызначаны легітымізаваць дзяржаўную практыку знішчэння свабоды слова, і ўдзел высокапастаўленых замежных партнёраў будзе спрыяць гэтай легітымацыі, па сутнасці даючы выразны знак прыняцця такой практыкі на фоне ўзмацнення рэпрэсій у Беларусі, — лічаць прадстаўнікі БАЖ і Human Con­stan­ta.

    У сумеснай заяве падкрэсліваецца, што праваабаронцы падтрымліваюць асноўныя прынцыпы форуму «быць адкрытым і празрыстым, інклюзіўным, шматбаковым і некамерцыйным», аднак на дадзены момант такі дыялог у Беларусі немагчымы.

    — Мы лічым шкоднымі спробы імітаваць форум пры падтрымцы міжнародных арганізацый і заклікаем устрымацца ад удзелу ў мерапрыемстве і тым больш не спансіраваць пышныя фуршэты для чыноўнікаў і сілавікоў, якія працягваюць знішчаць рэшткі анлайн-свабоды ў краіне, — кажуць падісанты дакумента.

    Яны заклікалі напісаць ліст, адправіць паштоўку і запатрабаваць свабоду для тых палітычных зняволеных, якія да крызісу 2020 года спрыялі развіццю форума як пляцоўкі для дыялогу: Марыне Золатавай, Людміле Чэкінай і Насце Лойка.

    Чытайце яшчэ:

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Ці могуць улады зноў адключыць інтэрнэт у Беларусі?

    Лукашэнка: «Інтэрнэт адключаюць з‑за мяжы, каб выклікаць незадаволеньне насельніцтва»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці