Рэдактар «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук едзе ў гастрольны тур па ЗША разам з Лявонам Вольскім і гуртам J:МОРС
23 жніўня 2022
Зміцер Лукашук будзе не толькі весці канцэрты, але і прэзентуе там сваю кнігу “Нацыянальная ідэя”.
У верасні і лістападзе Лявон Вольскі, гурт J:МОРС і журналіст Зміцер Лукашук адведаюць пяць амерыканскіх гарадоў — Нью-Ёрк, Філадэльфію, Чыкага, Сан-Францыска, Лос-Анджалес.
Каментуючы гэты тур, Лявон Вольскі прыгадаў выраз «Калі гавораць гарматы, музы маўчаць» і запярэчыў яму:»
— Цяпер, калі Расія развязала вайну і ўцягнула ў яе дыктатарскі і марыянеткавы рэжым Лукашэнкі, мы мусім казаць праўду пра гэтую вайну, мусім змагацца за перамогу, і працягваць дапамагаць украінскаму народу. Таму што гэтая вайна — гэта сапраўднае змаганне «за нашу і вашу Свабоду». Вызваліцца Украіна ад расійскае навалы — вызваліцца й Беларусь ад дыктатарскіх кайданоў.
Чытайце яшчэ:
Іспанія, Партугалія, Таджыкістан: высветлілі, дзе адпачываюць скандальныя прапагандысты
Вільня. Прэзентацыя фотакнігі «Плошча Перамен». Аўторак, 19:00
«Яндекс» сделает новую главную страницу и уберет оттуда новости
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Аб’явілі першых лаўрэатаў прэміі для беларускіх журналістаў у выгнанні
28.06.2024
Памёр беларускі журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі
01.07.2024
BySol абвесціў збор для беларускага пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава
01.02.2024
Як беларуская прапаганда прадстаўляецца «Белсатам» і што рабіць чытачам, гледачам і экспертам
20.02.2024