• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шведскія журналісты выступілі з заяваю ў падтрымку беларускіх журналістаў-фрылансераў

    Прыцягненне да адказнасці журналістаў-фрылансераў у Беларусі нясе пагрозу як свабодзе слова, так і асабістаму жыццю журналістаў. Накладанне штрафу на журналіста, які супрацоўнічае з замежным СМІ, парушае міжнародныя прынцыпы свабоды прэсы і права на доступ да інфармацыі.

     

    «На жаль, у Беларусі нічога новага, і мы ўсё яшчэ вельмі занепакоеныя сітуацыяй з фрылансерамі ў Беларусі», — гаворыцца ў адмысловай заяве штогадовай асамблеі пазаштатнай арганізацыі Frilans Riks у Шведскім саюзе журналістаў (SJF).

    Празрыстая аплата, салідарнасць, адкрытыя ўлады — чаго дамагаюцца журналісты-фрылансеры. ШМАТ ФОТА

    «У 2018 годзе журналістам-фрылансерам было вынесена 118 штрафаў, у 2019 годзе — 44. Гэтыя лічбы паказваюць, што сітуацыя з беларускімі журналістамі-фрылансерамі па-ранейшаму застаецца цяжкай. Юрыдычны пераслед журналістаў-фрылансераў за супрацоўніцтва з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі без акрэдытацыі ў 2018 годзе значна павялічыўся. Агульная сума штрафаў паводле артыкула 22.9 часткі 2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі ў 2019 годзе перавысіла 43 000 еўра ў эквіваленце. З пачатку 2020 года прайшлі тры судовыя працэсы па адміністрацыйных справах супраць журналістаў-фрылансераў.

    Мы, як журналісты-фрылансеры і ўдзельнікі штогадовай асамблеі Frilans Riks, арганізацыі фрылансераў пры Шведскім саюзе журналістаў, не бачым важных пераменаў у сітуацыі з фрылансерамі ў Беларусі. Мы вельмі занепакоеныя сітуацыіяй у Беларусі з правамі журналістаў-фрылансераў.

    Таму мы заклікаем афіцыйныя ўлады Беларусі, як і раней:

    - не пераследваць журналістаў за іх прафесійную дзейнасць;

    - неадкладна спыніць крымінальны пераслед журналістаў-фрылансераў за прафесійную працу;

    - унесці папраўкі ў беларускае заканадаўства аб СМІ, каб гарантаваць аднолькавыя правы для ўсіх журналістаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі.

    Мы таксама хацелі б падкрэсліць, што наша падтрымка беларускім фрылансерам будзе працягвацца столькі, колькі неабходна».

    Члены і прадстаўнікі штогадовай асамблеі пазаштатнай арганізацыі Frilans Riks у Шведскім саюзе журналістаў (SJF)

    Стакгольм, Швецыя
    2020-03-16

    Аўтар фота: Хассэ Хэдстром (Has­se Hed­ström)

    Муа Скімуціс (Moa  Skimutis) — журналіст-фрылансер, сябра Праўлення Frilans Syd, Шведскі саюз журналістаў, удзельніца нядаўняга візіту шведскіх журналістаў-фрылансераў у Беларусь і Герт Люндстэт (Gert Lund­st­edt), журналіст-фрылансер, старшыня Frilans Riks, Шведскі саюз журналістаў падчас штогадовага сходу Фрыланс Рыкс у Стакгольме, 16 сакавіка 2020 г.

    ***

    Frilans Syd — рэгіянальная арганізацыя журналістаў фрылансераў з поўдня Швецыі, якая ўваходзіць у Фрыланс Рыкс (Frilans Riks), агульнанацыянальную арганізацыю журналістаў-фрылансераў пры Шведскім саюзе журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці