• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд аб’яднаў пазоў «Менсктрансу» да Грузьдзіловіча ў адну справу зь іншым падсудным

    Пра гэта паведаміла жонка Алега Грузьдзіловіча Мар’яна.

    25 ліпеня пасьля паседжаньня жонка Алега Грузьдзіловіча Мар’яна расказала «Радыё Свабода», што судзьдзя прыняла рашэньне абʼяднаць ягоную справу са справай іншага чалавека.

     — Як мне патлумачылі, што такі ж пазоў [як і Алегу] выставілі яшчэ аднаму чалавека, таму гэтыя справы абʼяднаюць і будуць разглядацца разам. Наступнае паседжаньне прызначана на 04 жніўня ў 16:30, —  дадала яна.

    Алег Грузьдзіловіч як журналіст асьвятляў акцыі пратэсту ў 2020 годзе, яго ж пакаралі як удзельніка паўтара гадамі зьняволеньня, а «Менсктранс» запатрабаваў ад яго кампэнсацыі за спынены рух транcпарту.

    Агулам «Менсктранс» выставіў Алегу Грузьдзіловічу, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, тры грамадзянскія пазовы за розныя эпізоды 2020 году— на суму 56 979 рублёў 68 капеек.

    15 ліпеня ў Заводзкім раённым судзе «Менсктранс» фактычна адмовіўся ад часткі свайго грашовага патрабаваньня.

    Перасьлед Алега Грузьдзіловіча

    3 сакавіка 2022 году журналіста Свабоды асудзілі на паўтара года пазбаўленьня волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх (артыкул 342, ч.1 КК) летам і ўвосень 2020 году. Нібыта Алег спыніў грамадзкі транспарт 16 жніўня на плошчы Незалежнасьці, 11 кастрычніка — на вуліцы Кальварыйскай, і 18 кастрычніка — на Партызанскім праспэкце.

    Жонка Алега Грузьдзіловіча Мар’яна зьвяртала ўвагу на тое, што 16 жніўня, калі ў Менску адбылася самая шматлюдная акцыя, плошча Незалежнасьці яшчэ з 10‑й раніцы была агароджаная турнікетамі.

    «Грамадзкі транспарт на праспэкце Незалежнасьці ў той дзень прэвэнтыўна быў спынены не дэманстрантамі, а менавіта гарадзкімі ўладамі. Алегу інкрымінуюць, што ён спыніў транспарт на цэлы дзень — з 10‑й да 20‑й гадзіны, а ён там знаходзіўся прыкладна а 16‑й гадзіне. Прычым на абсалютна законных падставах — як акрэдытаваны карэспандэнт Радыё Свабода».

    Чытайце яшчэ:

    «Менсктранс» далей судзіцца з палітзьняволеным Алегам Грузьдзіловічам

    Министерство информации Беларуси распространяет «экстремистский» контент

    Якія візы вы можаце атрымаць як фрылансер?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці