• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Брэсце аштрафаваў блогера Сяргея Пятрухіна больш чым на 1100 рублёў

    Суд Ленінскага раёна Брэста 29 сакавіка прызнаў блогера Сяргея Пятрухіна вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і аштрафаваў на 45 базавых велічыняў (1102,5 рубля).

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/pyatruhin.jpg

    Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Пятрухіна 23 сакавіка, пасля чаго больш за двое сутак ён правёў у ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста.

    Судовы працэс пачаўся 26 сакавіка, дзе Сяргею Пятрухіну было прад’яўленае абвінавачванне аб правапарушэнні паводле артыкула 23.4 КаАП (“Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў”).

    Блогер заявіў хадайніцтва аб прадастаўленні адваката, у выніку пасяджэнне суда было перанесенае на раніцу 29 сакавіка.

    Як распавёў сам Пятрухін, затрымлівалі яго людзі ў цывільным, а потым да іх далучыліся супрацоўнікі міліцыі ў форме. “Я прасіў іх прадставіцца, але ніхто сябе не назваў, – кажа Сяргей Пятрухін. – Мне сталі тлумачыць, што нібыта быў п’яны, размахваў рукамі, пасля чаго сілай запіхнулі ў міліцэйскую машыну”.

    Фота belsat.eu

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці