• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сведка ў судзе па справе Баразенкі: «Напэўна, нехта напісаў пратакол пад капірку»

    Сёння было другое паседжанне суда па справе Аляксандра Баразенкі — журналіста вінавацяць у парушэнні аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Апытвалі сведак па справе. Адзін са сведак заявіў, што яго ніхто раней не апытваў, хаця адпаведны пратакол ужо далучаны да справы.

    Нагадаем, Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менску склаў пратакол на журналіста Аляксандра Баразенку «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КаАП). Цяпер яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў. Праваахоўнікі хочуць зрабіць Баразенку адказным па справе аб нібыта парушэння аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Сам аператар лічыць, што «справу завялі, каб канфіскаваць тэхніку, на якой ён працуе».

    У будынку суда ў сувязі з працэсам па справе Аляксандра Баразенкі забаранілі фота- і відэаздымкі, пагражаюць паставым міліцыянерам. На гэта прэс-сакратар ГА «БАЖ» Барыс Гарэцкі пакінуў скаргу праз форму электронных зваротаў.

    У судзе дапыталі сведку Аляксандр Янкоўскага, які адбываў арышт у адзін час з Баразенкам на Акрэсціна. Сведка не памятае, колькі быў на «сутках» і калі.

    Таксама ў справе ёсць пратакол апытання Янкоўскага, але сведка сказаў, што яго не апытвалі. «Напэўна нехта пісаў пад капірку», — заявіў Янкоўскі.

    Апыталі прадстаўніка тэлеканала Аляксея Мінчонка, ён заявіў, што тэхніка аператараў ніколі і ніякім чынам не маркіруецца. Таксама апыталі оперупаўнаважанага АБЭЗ Уладзіслава Падрэза, які складаў пратакол.

    Затым суд апытаў журналіста TUT.BY Арцёма Шрайбмана пра затрыманне журналістаў 25 сакавіка і налепкі па тэхніцы. Паводле слоў Арцёма, ніякіх налепак на тэхніцы Баразенкі не было.

    Адвакат паўторна хадайнічаў аб далучэнні да справы вынікаў апытання Баразенкі на дэтэктары хлусні. Хадайніцтва паўторна не задаволілі.

    Затым адвакат заявіла хадайніцтва вярнуць пратакол у міліцыю на дапрацоўку ў сувязі са шматлікімі парушэннямі. Хадайніцтва было задаволена.

    Пасля таго, як пратакол будзе дапрацаваны, працягнецца разгляд справы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці