• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргей Сацук — лаўрэат прэміі Deutsche Welle «За свабоду слова»

    Прэмія мэдыякампаніі Deutsche Welle «За свабоду слова» (Freedom of Speech Award) сёлета ўручаецца за асьвятленьне крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Яе лаўрэатамі сталі 17 журналістаў і блогераў з розных краін сьвету, якія пісалі пра сытуацыю ў іх краінах ва ўмовах пандэміі, і якія падвяргаліся пагрозам, арыштам і судовым перасьледам.

    Сёлета 25 сакавіка галоўнага рэдактара сеткавага выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука затрымалі па падазрэньні ў атрыманьні хабару і пачалі супраць яго крымінальную справу. Як піша Deutsche Welle, калегі Сацука ўпэўненыя, што прычынай перасьледу стаў ягоны артыкул «Хто сее паніку вакол каранавірусу, прэзыдэнт або сайты і каналы?» У ім Сацук выказаў сумневы ў дакладнасьці афіцыйных зьвестак пра распаўсюд інфэкцыі ў Беларусі.

    4 красавіка генэральны пракурор Беларусі адмяніў рашэньне аб узяцьці Сяргея Сацука пад варту, аднак абвінавачаньні зь яго не былі зьнятыя. Раней на сайце «Ежедневника» быў надрукаваны артыкул Сацука аб карупцыі ў міністэрстве аховы здароўя. Сам журналіст неаднаразова заяўляў, што зь ім спрабуюць расправіцца за прафэсійную дзейнасьць.

    «Асабліва прыемна прыемна атрымліваць прэмію ў такі складаны для мяне час — пасьля арышту і завядзеньня крымінальнай справы. Гэта дае сілаў», — сказаў Сяргей Сацук Радыё Свабода.

    Як мяркуе рэдактар «Ежедневника», журналісцкія расьсьледаваньні карупцыі будуць і надалей вельмі запатрабаваны ў беларускім грамадзтве.

    «Для мяне галоўнае — маральная падтрымка такога аўтарытэтнага ў сьвеце мэдыя, як DW. Што да матэрыяльнага складніка прэміі, дык калі шчыра, нічога пра яго ня ведаю. Калі будзе — вельмі дарэчы, улічваючы мае даўгі. Калі не — і на гэтым дзякуй!», — сказаў Сяргей Сацук.

    4 красавіка Сяргея Сацука вызвалілі з ізалятару на вуліцы Валадарскага ў Менску пасьля затрыманьня супрацоўнікамі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Што вядома пра расьсьледаваньне справы журналіста?

    «Ды нічога ня ведаю. Праз колькі дзён пасьля вызваленьня выклікалі на допыт і азнаёмілі са складам сьледчай групы. У ёй ажно 5 чалавек. Як сказана ў пастанове, гэтак шмат «у сувязі з складанасьцю расьсьледаваньня справы». Але, калі шчыра, не ўяўляю, што там складана расьсьледаваць? Ёсьць відэа, ёсьць мае паказаньні. Што там незразумелага?», — кажа Сацук.

    Сяргея Сацука вінавацяць ў атрыманьні хабару ад бізнэсоўца, які нібыта замовіў у журналіста артыкул супраць канкурэнтаў. Сацук адмаўляе, што браў хабар. Паводле журналіста грошы, якія прапаноўваў бізнэсовец, ён раіў легальна пералічыць як дапамогу ў журналісцкім расьсьледаваньні.

    «У часы глябальнага крызісу здароўя журналістыка выконвае ключавую функцыю, і кожны журналіст нясе вялікую адказнасьць, — заявіў генэральны дырэктар Deutsche Welle Пэтэр Лімбург, абвяшчаючы пераможцаў конкурсу ў Бэрліне. — Грамадзяне кожнай краіны маюць права на доступ да інфармацыі, заснаванай на фактах і крытычным аналізе. Любая форма цэнзуры можа каштаваць жыцьця! Спробы крыміналізаваць паведамленьні аб бягучай сытуацыі відавочна парушаюць свабоду меркаваньняў».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці