• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сын затрыманай Ларысы Шчыраковай – за паўтара кіламетра ад дома, дзе жыў з маці. Сваякі чакаюць яго бацьку з Сібіры

    Трэція суткі былую журналістку Ларысу Шчыракову ўтрымліваюць у гомельскім ІЧУ, а яе непаўнагадовага сын Святаслава у сацыяльна-педагагічным цэнтры ў пасёлку Бярозкі Гомельскага раёна. Гэта нейкіх паўтара кіламетра ад дома, дзе падлетак гадаваўся з маці.

    У ізалятары не прынялі перадачу для Ларысы ад сваякоў. Відавочна, у бліжэйшы час яе перавядуць у СІЗА‑3 на вуліцу Кніжную.

    Сваякі дагэтуль не ведаюць, за што затрымалі Ларысу, разлучыўшы з сынам. Распавядаюць толькі, што ў прыватным доме, дзе жыве жанчына, сілавікі ўвечары 6 снежня ўчынілі ператрус, які можна прыраўняць да пагрому.  Перавярнулі ўсё не толькі ў хаце вобшук рабілі ў лазні, у аўтамабілі. Нейкіх актаў вынятку сваякі пакуль не бачылі.

    Адваката Ларысе Шчыраковай яшчэ не наймалі. Мінулы дзень пайшоў на тое, каб забраць маці-пенсіянерку з бальніцы, пасля кавіду яна працяглы час хварэе і не можа зараз хадзіць без дапамогі.

    Сваякам Ларысы ўдалося звязацца з бацькам Святаслава, які даўно жыве ў расійскім Новасібірску. Ён першы, каго сацыяльныя службы бачаць апекуном падлетка.

    Дзеду Святаслава, Фёдару Шчыракову, ужо больш за восемдзесят гадоў.

    Ларыса вельмі пераймаецца за лёс сына і яго вучобу ў дзясятым класе. Пра гэта адкрыта пісала ў Face­book, казала, што сыну патрэбная дапамога, асабліва па матэматыцы і хіміі. Англійскую мову маці сама кантралявала, а без яе ў сына, хутчэй за ўсё, таксама будуць складанасці.

    Перадапошні ператрус дома ў Ларысы Шчыраковай быў год таму. Зрабілі яго супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Яны прыйшлі ў прыватны дом журналісткі ў 7.15 раніцы. У выніку ў Шчыраковай забралі тэлефон, фота- і відэаабсталяванне, накапляльнікі інфармацыі (вінчэсцеры, флэшкі).

    Потым Ларысу дапыталі ва ўпраўленні ДФР. Яна адмовілася сведчыць супраць сябе, карыстаючыся артыкулам 27 Канстытуыі. Падрабязнасці справы, у межах якой адбыўся вобшук, не паведамляла, бо вусна была папярэджаная пра крымінальную адказнасць за разгалошванне матэрыялаў следства. Тады ж супрацоўнікі рэгіянальнага УДФР правялі ператрусы ў некалькіх грамадскіх актывістаў не толькі Гомеля, але і Рэчыцы, Калінкавічаў, Мазыра.

    Раней Ларыса Шчыракова супрацоўнічала з незалежнымі выданнямі. Але яшчэ ў 2021 годзе публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Свой сыход яна патлумачыла тым, што ёй і без таго хапіла пераследу за працу без акрэдытацыі. Паводле пратаколаў міліцыі суды каралі журналістку адміністрацыйнымі штрафамі больш як сорак разоў, у тым ліку і за асвятленне паслявыбарчых акцый пратэсту. Адно толькі сутак не прызначалі, паколькі Шчыракова адна гадавала непаўнагадовага сына.  

    Развітаўшыся з журналістыкай, Ларыса зарэгістравалася ў выканкаме як індывідуальная прадпрымальніца, каб займацца этнафотасесіямі. Здымала за аплату ахвочых людзей у народных беларускіх строях і выкладала па згодзе фотаздымкі ў Face­book. Нацыянальныя строі і прадметы даўнейшага побыту з багатай асабістай калекцыі ініцыятыўнай жанчыны.

    У Шчыраковай быў таксама свой праект па ўшанаванні памяці рэпрэсаваных за савецкім часам, які называўся «Забітыя і забытыя». Яна запісвала на відэа сведчанні сваякоў рэпрэсаваных, рабіла на іх падставе дакументальныя фільмы, размяшчала іх на YouTube. Ларыса і сама здымалася ў фільмах, у прыватнасці, выканала ролю знакамітай зямлячкі, дзяячкі беларускага Адраджэння Палуты Бадуновай у аднайменнай дакументальнай стужцы з элементамі інсцэніроўкі.

    Тры гады таму Ларыса Шчыракова зладзіла адукацыйны праект на ток-пляцоўцы “Медыяпрастора”, дзе асновам журналістыкі навучаліся гарадскія аматары відэакамер і фотааб’ектываў. Досведам тут дзяліліся вядомыя журналісты, у тым ліку і са Швецыі.

    Сёлета ў верасні пасля арышту былога калегі па журналісцкаму цэху Яўгена Меркіса Шчыракова ў сваіх допісах у сацыяльных сетках узнімала пытанні ўтрымання журналіста ў следчым ізалятары, посціла на сваіх старонках у сацсетках паведамленні пра акцыі салідарнасці з Яўгенам, які ладзіліся ў замежжы.

    Ларыса Шчыракова скончыла ў свой час гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Працяглы час выкладала ў школе англійскую мову. Яна была ў ліку заснавальнікаў моладзевай краязнаўчай суполкі «Талака», закрытай цяпер уладамі. У журналістыку Ларыса прыйшла ў 2008 годзе. Гэта было, бадай, пакліканне творчай і дзейнай асобы, якая дбае пра родны край і яго росквіт.

    Чытайце яшчэ:

    Чем известна Лариса Щирякова, которую задержали в Гомеле

    “Беларусь стала одной из самых опасных стран для журналистов в мире”. Интервью с Жанной Кавелие из “Репортеров без границ”

    Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў прэмію «Цюльпан правоў чалавека»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці