• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння адбудзецца суд па справе супраць «Новага Часу». Прыходзьце падтрымаць калег!

    Сёння, 27 снежня, а 14.30 у судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца асноўнае судовае пасяджэнне паводле пазову аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай агульнанацыянальнай беларускамоўнай газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.

    Журналіст газеты Дзяніс Івашын. Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

    Леанід Зайдэс, адзін з уласнікаў сумнавядомага рэстарацыйна-забаўляльнага комплекса «Поедем Поедим» (колішні «Бульбашъ-холл»), патрабуе спагнаць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 8000 рублёў: 5000 з выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства “Час навінаў” — выдаўца газеты «Новы Час» і 3000 з журналіста Дзяніса Івашына.

    Прычынай сваіх маральных пакутаў, як вынікае з пазову ў суд ад 20 лістапада, ён лічыць публікацыі з цыкла журналісцкіх расследаванняў Дзяніса Івашына. Журналіст-расследавальнік раскрыў схему пабудовы, а таксама выявіў большасць асобаў і юрыдычных структур, якія, паводле ягонага меркавання, датычныя да будаўніцтва рэстараннага комплекса каля гісторыка-культурнай каштоўнасці першай катэгорыі «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–40 гадоў ва ўрочышчы Курапаты».

    У першай частцы цыкла, апублікаванай 13 чэрвеня 2018 года, пазоўнік патрабуе абвергнуць словы: Пазасталымі патрнёрамі Аркадзя Ізраілевіча і Леаніда Зайдэса, датычнымі наўпрост да незаконнага будаўніцтва ў Курапатах, як было зазначана вышэй, з’яўляюцца кампаніі Lenthon Real­ty LLC і Beal­cy Invest­ments Ltd”.

    Апроч гэтага Зайдэс патрабуе абвергнуць інфармацыю, размешчаную на сайце “Новага Часу” 19 ліпеня 2018 года да відэарэпартажа пра прэс-канфэрэнцыю Івашына. Бізнесовец мае прэтэнзіі да наступных слоў у публікацыі: “Дзяніс Івашын распавёў, што ва Украіне супраць бізнесоўцаў Зайдэса і Сурыса вядзецца крымінальная справа за траты…”.

    «Менавіта будаўніцтва побач з Курапатамі, якое паводле прадстаўлення Генпракуратуры РБ з 17 лістапада 2012 года было кваліфікаванае як з парушэннем закона, і спрычынілася непасрэдна да сапсавання дзелавой рэпутацыі, нівелявання гонару й годнасці Леаніда Зайдэса. Ягонае імя разам з імёнамі іншых забудоўнікаў назаўжды будзе асацыявацца з размяшчэннем забаўляльнага комплекса з гулянкамі і феерверкамі каля найвялікшага ў Беларусі чалавечага магільніка з дзясяткамі тысяч ахвяр сталінскага рэжыму. Пра які гонар і годнасць можа ісці гаворка, калі нацыянальная гістарычная памяць свайго ж народу растаптаная жарсцю камерцыйнай нажывы?» – зазначыў Дзяніс Івашын у каментары карэспандэнту Службы маніторынгу ГА «БАЖ».

    Журналістку «Новага Часу» Дзіяну Серадзюк аштрафавалі на 490 рублёў за асвятленне акцыі салідарнасці

    Папярэдняе судовае пасяджэнне адбылося 17 снежня, на якое пазоўнік Леанід Зайдэс не прыйшоў.

    Пазоў разглядае намесніца старшыні суда Савецкага раёна Мінска Вераніка Абрамовіч.

    Яна ж вяла судовы працэс па справе аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі Аркадзя Ізраілевіча супраць «Новага Часу» і Дзяніса Івашына. Бізнес-партнёр Леаніда Зайдэса, патрабаваў у якасці маральнай кампенсацыі за публікацыю пра яго інфармацыі ў журналісцкіх расследаваннях спагнаць з рэдакцыі газеты і журналіста – 40 тысячаў і адну тысячу рублёў адпаведна. Тады па выніках слухання справы пазоў Ізраілевіча суддзя адхіліла.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці