• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У галоўнага рэдактара крычаўскай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага правялі агляд і забралі камп’ютар

    Вечарам 14 студзеня ў кватэру галоўнага рэдактара крычаўскай маланакладнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага прыйшлі супрацоўнікі міліцыі для правядзення агляду жылога памяшкання. Пастанова, якую яны прад’явілі, падпісаная пракурорам Крычаўскага раёна Леанідам Палевічам.

    Паводле Няроўнага, падставай для правядзення агляду ў кватэры стаў размешчаны ў адным з тэлеграм-каналаў фотаздымак групы жыхароў райцэнтра, якія стаяць з бел-чырвона-белым сцягам насупраць райвыканкама. Сярод удзельнікаў акцыі супрацоўнікі міліцыі нібыта ўбачылі чалавека, вельмі падобнага на Няроўнага.

    “На фота выява шасці чалавек, якія стаяць з вялізным бел-чырвона-белым сцягам насупраць будынка райвыканкама — адзін з гэтых людзей з вусамі. Міліцыянты палічылі, што ён падобны на мяне. Фота нібыта зроблена 13 студзеня, прычым у светлы час сутак. Я лічу, што, хутчэй за ўсё, гэта фоташоп”, — распавёў Сяргей Няроўны карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Аглядалі кватэру Няроўнага супрацоўнікі Крычаўскага РАУС Эдуард Краўцоў і Сяргей Ягораў. Агляд працягваўся каля дзвюх гадзін, дзеянні міліцыянтаў фіксаваліся на відэарэгістратар. Паводзілі сябе яны прыстойна,  ніякіх пагроз не прамаўлялі, кажа журналіст.

    Але цікавіліся, на якія сродкі жыве Няроўны, ці ездзіць ён у Мінск на пратэстныя акцыі, чальцом якой партыі з’яўляецца. Журналіст адмовіўся адказваць на гэтыя пытанні, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі Беларусі.

    У выніку міліцыянты забралі ў Няроўнага камп’ютар, хоць ён не даваў на гэта сваёй згоды. Пры гэтым не пакінулі ніякага дакумента пра вынятак тэхнікі, толькі паведамілі, што забіраюць “на экспертызу”. Яна павінна адбыцца на працягу месяца.

    “Мне не далі ніводнай паперы. Я абавязкова буду пісаць скаргу ў пракуратуру”, — адзначыў Сяргей Няроўны.

    Таксама праваахоўнікі паведамілі Сяргею Няроўнаму, што ў дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства (паводле арт. 23.34 КаАП). Быў складзены пратакол апытання.

    Журналіст лічыць, што крычаўскія міліцыянеры спадзяюцца знайсці ў яго камп’ютары нейкія кампраметуючыя матэрыялы. У Крычаве пасля жніўня рэгулярна праходзяць “партызанскія” акцыі пратэсту, але міліцыя пакуль не можа знайсці іх удзельнікаў. Праваахоўнікі чамусьці палічылі, што журналіст можа быць датычны да арганізацыі акцый.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці