• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гомелі затрымалі відэааператара Андрэя Толчына і журналістку Ларысу Шчыракову

    У Гомелі каля свайго дома затрыманы журналіст-фрылансер, сябра ГА "БАЖ" Андрэй Толчын.

    «Як толькі мы выйшлі з Андрэем з пад’езда, каб ісці па гаспадарчых справах, нас перастрэлі двое міліцыянтаў у цывільным. Прапанавалі ехаць у Савецкі РАУС. Андрэй патрабаваў тлумачэнняў, але не дачакаўся. Яму заявілі, што ўсе тлумачэнні будуць у аддзеле міліцыі. Неўзабаве падаспеў трэці міліцыянт, ён таксама быў не ў міліцэйскай форме, Андрэя пасадзілі ў цывільны аўтамабіль і павезлі ў РАУС», — распавяла жонка фрылансера Кацярына.

    Яна дадала, што пасля затрымання тэлефанавала ў Савецкі РАУС. Там пацвердзілі, што Толчына сапраўды прывозілі ў аддзел, але зараз яго там няма. Кацярына выказала меркаванне, што Андрэя маглі павезці ў суд, каб ужо сёння пакараць арыштам за ўдзел у маршах пратэсту. Толчын апошнім часам здымаў маршы як відэааператар разам з Ларысай Шчыраковай.

    Меркавана, што яго будуць вінаваціць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, што дае магчымасць міліцыі і суду пакараць адміністацыйным арыштам. Такім чынам перад выходнымі, калі на пратэсты супраць несумленных выбараў у горадзе выходзяць тысячы гараджан, журналістаў ізалююць, каб не распаўсюджвалі інфармацыю.

    Вядома таксама, што 11 верасня ў Гомелі затрымалі паўдзясятка грамадскіх актывістаў.

    Таксама ў Гомелі сёння затрымалі журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову. Як паспела паведаміць Ларыса, яе даставілі ў РАУС Гомельскага раёна. “У ізалятары буду галадаць, калі што”, — напісала на сваёй старонцы ў Face­book журналістка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці