• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У інтэлектуальным клубе Алексіевіч выступіла літоўская пісьменніца Рута Ванагайтэ (фота, відэа)

    Рута Ванагайтэ напісала кнігу Mūsiškiai ("Нашы") пра забойства габрэяў у Літве. У Літве падчас вайны было забіта больш за 200 000 габрэяў. Цяпер вядома пра 227 месцаў масавых пахаванняў забітых. Кніга Руты Ванагайтэ сустрэла неадназначную ацэнку ў грамадстве — адны яе хвалілі, а іншыя наадварот ганьбілі і пыталіся ў аўтаркі, за колькі яна прадалася Пуціну, габрэям...

    Суразмоўцам літоўскай пісьменніцы быў беларускі даследчык Аляксей Літвін, загадчык аддзелу ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

    Сёння, дарэчы, спаўняецца 75 год масавым растрэлам у габрэйсікм гета ў Мінску.

    «Гэта наш маленькі ўнёсак супраць знікнення памяці, супраць улады, якая не хоча пра гэта гаварыць, супраць абывацельскага погляду», — сказала Святлана Алексіевіч, характарызуючы сустрэчу з пісьменніцай, якая не пабаялася закрануць такую складаную тэму як забойства невінаватых людзей суграмадзянамі.

    Нобелеўская ляўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрвію «Радыё Свабода» назвала шэраг гасцей, якія маюць удзельнічаць у будучых пасяджэннях яе інтэлектуальнага клубу ў Мінску.

    Сярод названых ёй імёнаў нямецкая пісьменніца Герта Мюлер, якая ў 2009 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр, расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў, францускі кінарэжысёр Ян Арцюс-Бэртран, расійская нейралінгвістка Тацяна Чарнігоўская.

    Пазней на сайце з’явіцца тэкставая версія сустрэчы.

    Відэа «Радыё Свабода»

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці