• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску з аншлагам адкрылася фотавыстава Punktum выпускнікоў адукацыйнага курса ГА «БАЖ»

    Экспазіцыя складаецца з работ выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.  

    10 лепшых фотагісторый беларускіх аўтараў прадстаўленыя ў экспазіцыі Літаратурнага музея Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30). На адкрыццё выставы прыйшло вельмі шмат людзей. Cпадзяемся, выстава як плён навучання і працы натхняе наведнікаў да засваення новых кампетэнцый (а адукацыйныя курсы ГА «БАЖ» даюць добрыя магчымасці ў прафесійным развіцці) і творчых  эксперыментаў.

    Фотавыстава Punk­tum — гэта гісторыі пра сталенне, адзіноту, асацыяцыі і ўспаміны пра родны горад, суперажыванне чалавеку…

    Аўтары работ:

    • Аляксандр Чугуеў

    • Таццяна Свірэпа

    • Святлана Станкевіч

    • Ксенія Галубовіч

    • Марк Жыгман

    • Аляксей Скрыннікаў

    • Марыя Амеліна

    • Аляксандр Сідарэўскі

    • Алеся Рудовіч

    • Вікторыя Якімава.

    Падчас адкрыцця выставы куратар адукацыйнага курса, фатограф Сяргей Балай заўважыў, што аўтары ў працэсе працы над праектамі раскрываюцца абсалютна нечакана. І нават рэпартажнікі са сфармаваным поглядам на фатаграфію ўрэшце знаходзяць тыя кропкі апоры, якія дазваляюць стварыць прыгожую фотагісторыю з пачуццямі і вобразамі.

    Наведаць выставу, якая праходзіць у Літаратурным музеі Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 30), можна да 2 сакавіка.

    Бліжэйшым часам сайт ГА «БАЖ» пачне публікаваць работы выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”.

    Абмеркаваць тэкст можна на старонцы ў FB

    Падпісацца на наш Telegram-канал можна ТУТ

    #punktum16plus

    Кому и как продавать работы — полезные советы от фотографа, который снимает для BBC

    Фотапраект «Маладосць. Беларусь»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці