• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскага журналіста Віталя Мароза хацелі зняць з самалёта «Белавія» ў Кіеве

    Украінскага журналіста Віталя Мароза спачатку хацелі зняць з самалёта "Белавія" ў Кіеве, а пасля ў аэрапорце "Мінск" вырашалі ці дазваляць яму застацца ў Беларусі. І нават паспелі паставіць штамп аб забароне ўезду ў Беларусь. Цягам апошніх чатырох год Марозу тройчы ставілі такія штампы ў пашпарт.

    — Мой бацька жыў у Кіеве.
    — А я вучыўся ў Чарнігаве.
    Так размаўлялі паміж сабой беларускія памежнікі, за некалькі хвілін да таго, як паставілі мне чарговы (чацвёрты ў маёй гісторыі) штамп у пашпарце «Уезд забаронены», выконваючы загад зверху. А ўжо праз некалькі хвілін ім ператэлефанавалі і далі «адмену».

    Усё ж пусцілі, зараз ужо ў гатэлі, хоць тады, у аэрапорце, разважаў, якім рэйсам мяне адправяць назад — начным або ранішнім. Размову са мной вялі як памежнікі, так і прадстаўнік КДБ у цывільным. Яны паспелі паклікаць прадстаўніка авіяцыйнай службы, які мусіў мяне адвесці ў залу адлёту,  дзе я б павінен быў чакаць рэйса на самалёт у Кіеў. Але я працягваў размаўляць з памежнікамі, яны маладыя хлопцы, даволі ветлівыя, і калі нагадаў ім, што адносіны паміж Беларуссю і ЕС пацяплелі, ім ператэлефанавалі каб пускаць», — напісаў у сваім Face­book украінскі журналіст Віталь Мароз.

    Перад вылетам з Кіева Мароза спрабавалі «зняць» з самалёта «Белавія».

    Два тыдні таму праз сайт беларускага КДБ Віталь Мароз напісаў запыт з пытаннем ці ёсць перашкоды для ўезду — адказу не атрымаў, таму палічыў, што ўсё ў парадку.

    Мароз распавёў, што гэта была чацвёртая (і цяпер удалая) спроба патрапіць у Беларусь. У яго пашпартах ужо былі тры адзнакі аб забароне ўезду. Тлумачэнняў ніколі не давалі.

    Віталь Мароз — украінскі журналіст, кіраўнік праграм новых медыя ГА «Інтерньюз-Україна».

    14–16 кастрычніка ў Мінску ўкраінскія адмыслоўцы праводзяць трэнінг па верыфікацыі інфармацыі для журналістаў. Віталь Мароз заяўлены як адзін з трэнераў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці