• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінскаму журналісту Шаройку ў Беларусі выставілі афіцыйнае абвінавачваньне ў шпіянажы

    Грамадзяніну Ўкраіны Паўлу Шаройку, затрыманаму ў Беларусі, выстаўленае абвінавачваньне ў шпіянажы, паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік КДБ Дзьмітры Пабяржын.

     

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/691bc960-50d0-462b-b483-2fdca1a0a8f1_cx0_cy17_cw0_w1023_r1_s.jpg

    Павел Шаройка быў затрыманы ў Менску 25 кастрычніка. Журналіста «Ўкраінскага Радыё» КДБ назвала «стваральнікам агентурнай сеткі» ў Беларусі, завялі крымінальную справу за шпіянаж (арт. 358 КК РБ) і ўзялі пад варту ў адзіночную камэру СІЗА КДБ. За шпіянаж пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўленьня волі. КДБ сьцьвярджае, што Шаройка нібыта прызнаў віну. Мінабароны Ўкраіны і «Ўкраінскае радыё» сьцьвярджаюць, што зьвесткі «не адпавядаюць рэчаіснасьці». Тэлеканал «Беларусь‑1» сьцьвярджае, што выяўленыя зьвесткі пра 16 агентаў «шпіёнскай сеткі».

    Разам з Шаройкам, паводле КДБ, быў затрыманы грамадзянін Беларусі, супраць якога распачалі справу за «дзяржаўную здраду». Але ці выставілі яму абвінавачаньне, КДБ пакуль не паведамляла.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці