• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

    Юрый Васкрасенскі ў інтэрвʼю праграме «Панарама» расказаў, як па ініцыятыве польскіх дыпламатаў арганізаваў сустрэчу з палітвязнем, актывістам польскай меншасці ў Беларусі Андрэем Пачобутам. Гэта адбылося «прыкладна паўтара года таму». Імаверна, перамовы ішлі пра ўмовы вызвалення і прымусовага вывазу Пачобута ў Польшчу.

    «Па просьбе польскага боку я звярнуўся да следчых органаў, і яны ласкава дазволілі сустрэцца з Пачобутам утрох: Пачобут, польскі пасол і я. Гэтая сустрэча адбылася ў Следчым камітэце прыкладна паўтара года таму з мэтай нармалізацыі адносін, спынення эскалацыі», — кажа Васкрасенскі.

    Але, паводле яго, сустрэча не стала для Васкрасенскага прыемнай. Пачобут не быў спагадлівым з былым членам штаба Бабарыкі.

    «Ён паспрабаваў накінуцца на мяне, і атрымаў адпаведны адпор», — згадвае Васкрасенскі, якому было, відаць, не салодка.

    «Для мяне да гэтага часу загадка, чаму ён так паводзіў сябе. <…> Я падумаў: можа, ён і ў Польшчу не жадае вяртацца [гэта хлуслівае сцвяржэнне, Пачобут нарадзіўся ў Гродне і грамадзянін Беларусі — НН]», — сказаў Васкрасенскі, які сам працуе на лукашэнкаўскія спецслужбы і ўхваляе дзеянні ўладаў.

    У 2021 годзе Беларусь вызваліла трох актывістак польскай меншасці. Гэта Ганна Панішава, Марыя Цішкоўская і Ірэна Бярнацкая. Яны былі высланыя з Беларусі ў Польшчу.

    У сакавіку 2022 года кіраўніцу незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі з‑пад варты і перавялі пад хатні арышт.

    9 лютага на 8 гадоў калоніі асудзілі журналіста Андрэя Пачобута.

    Польшча не пакідае спробаў вызваліць яго. «Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.

    Чытайце яшчэ:

    У Батумі распачаў працу «Медыя Хаб» — прастора для медыйшчыкаў, якую стварылі беларусы

    Рэдактарка зіна PAMYŁKA: Трэба было дзесяць год валанцёрыць, каб пабачыць квантавы скачок у грамадстве

    Ідэалагічны міжсабойчык. Ува што ператвараецца факультэт журналістыкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці