• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Дзмітрый Галко: «Я шакаваны запытам пракурора»

    Дзяржабвінаваўца запатрабаў для журналіста Дзмітрыя Галко, які абвінавачваецца ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, 3 гады пазбаўлення волі.

    Прысуд будзе агучаны 17 ліпеня.

    — Прашу ўлічыць станоўчыя характарыстыкі Галко і ўлічыць, што ён не стаіць на уліках. У сувязі з гэтым прашу суд прызнаць Галко вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 364 і прысудзіць да трох гадоў пазбаўлення волі, — зачытала дзяржабвінаваўца.

    Адвакат Галко падчас судовага паседжання зачытала некалькі характарыстык ад былых працадаўцаў падсуднага: некалькіх газет і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

    — У характарыстыцы з «Эканамічнай газеты» гаворыцца, што да выканання сваіх службовых абавязкаў ставіцца адказна, дысцыплінаваны, ніякіх дыскусій, акрамя газетнай тэматыкі, не вёў. Характарыстыка з «Новага часу»: у газеце ён працаваў з 2009 па 2013 год, займаўся тэмай, звязанай з грамадзянскімі актывістамі, украінскай тэматыкай, трапіў ва Украіне ў палон, — зачытала адвакат.

    Дзяржабвінаваўца зачытала дадзеныя следства. Згодна з імі, падсудны паказаў, што супраціўлення не аказваў, удары міліцыянтам не наносіў.

    — Але з паказанняў сведкі Чыркова стала вядома, што Галко адчыніў дзверы ў стане алкагольнага ап’янення, а калі Чыркоў паказаў сваё пасведчанне, каб прайсці ў кватэру, Галко стаў хапаць яго за службовае абмундзіраванне, і абодва апынуліся на падлозе ў кватэры. Галко лаяўся нецэнзурна, выштурхваў Чыркова з пакоя. Абвінавачаны нанёс Чыркову ўдар па руцэ, калі той спрабаваў выклікаць па тэлефоне падмацаванне. Пасля гэтага ў пакой увайшоў сын Галко Ян і стаў наносіць удары Чыркову. Чыркоў зваліўся на падлогу і Галко ударыў яго яшчэ некалькі разоў. Чыркоў таксама бачыў, як Галко парваў куртку Казаноўскаму — той знаходзіўся ў цывільным адзенні, — зачытала дзяржабвінаваўца.

    Дзмітрый Галко ў сваім апошнім слове яшчэ раз згадаў храналогію падзеяў 25 лістапада 2017 года.

    — Я шакаваны запытам пракурора. Я б хацеў яшчэ раз вярнуцца да фактычнага боку справы, што тычыцца супярэчнасцяў у паказаннях Чыркова і Казаноўскага. Што тычыцца балкона, вялікага, на дзве кватэры, зашклёнага, з‑за якога нельга чуць выразную або невыразную гаворку. Наогул не ўпэўнены, што мэта візіту Чыркова ў кватэру была неяк звязана з тым, што ён пабачыў ці не пабачыў на балконе. Па словах міліцыянтаў я прапусціў іх у тамбур, а потым стаў у дзвярах кватэры. Калі б я быў настроены на нейкі канфлікт, я б зладзіў яго ў тамбуры, а не ў кватэры. У Казаноўскага  і Чыркова паказанні не сыходзяцца: у першага згасае святло, калі я нешта раблю з Чырковым, другі на нешта адцягваецца ў гэты ж момант. Там вельмі шмат супярэчнасцяў, якія не сыходзяцца. У тым ліку, не сыходзяцца і паказанні пра тое, як Чыркоў апынуўся ў пакоі, што там адбывалася, як паводзілі сябе прысутныя. Як я нібыта біў Чыркова, не бачыў ніхто. Я не баязлівец, я чалавек смелы, я не люблю бегаць, таму я вырашыў вярнуцца з Украіны, спадзеючыся на справядлівы судовы працэс.

    У нашай краіне вельмі шмат нас вучаць слухацца, мы стаім на чырвонае святло і гэтак далей. Чаму нас не вучаць, дык гэта як паводзіць сябе ў выпадку здзяйснення незаконных дзеянняў супраць нас. Я доўга думаў у СІЗА і турме, што я павінен быў рабіць у выпадку незаконнага ўварвання міліцыі ў свой дом?

    Аказалася, што я проста страціў пільнасць і законапаслухмянасць проста разбурыла маё жыццё, калі я адкрыў дзверы гэтаму чалавеку. Застаецца драма: разбурылася кар’ера, застаецца адна жанчына з малалетнім на руках, яшчэ адна з непаўналетнім.

    Суд пайшоў у дарадчы пакой. Прысуд будзе вынесены 17 ліпеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці