• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ тры інфармацыйныя рэсурсы ў Брэсцкай вобласці прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”

    Днямі ў судах Брэсцкай вобласці адбыліся пасяджэнні, па выніках якіх атрымаў дадатак адмысловы “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Хаця тэлеграм-каналы названыя ў адпаведным рэестры "чатамі".

    Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, 20 верасня ў Лунінцы суддзя Кацярына Клеўжыц па запыце мясцовай пракуратуры прызнала “экстрэмісцкімі матэрыяламі” Telegram-чат з назвай «Media-Polesye.by», які мае ідэнтыфікатар https://t.me/mediapolesye . Аднак на самой справе па згаданай спасылцы існуе не чат, а канал у месенджары Telegram.

    За дзень да гэтага, 19 верасня, у Бярозе суддзя Наталля Мінчанка па запыце пракурора Аляксандра Круцько вырашала аналагічнае пытанне наконт Telegram-чата з назвай «Žyžal», які мае ідэнтыфікатар https://t.me/Zhyzhal  і ідэнтыфікатар (ID), што змяшчае паслядоўнасць лічбаў 1660639194. У гэтым выпадку таксама па спасылцы ёсць Telegram-канал, але не чат.

    На мінулым тыдні, 15 верасня, суддзя Сяргей Кухацкавалец у Івацэвічах паводле ініцыятывы мясцовага пракурора Рамана Гузюка прызнаў “забароненым” Viber-чат з назвай «1RegBY». Як адзначаюць праваабаронцы з “Берасцейскай Вясны”, з такой назвай ёсць незалежнае выданне “Першы рэгіён”, а вось знайсці ў месенджары Viber адкрытых чатаў з аналагічнай назвай пакуль не атрымалася.

    Усе тры згаданыя інтэрнэт-рэсурсы на раніцу 22 верасня 2022 года ўжо трапілі ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

    Чытайце яшчэ:

    «Падчас практыкі давалі пісаць выключна пра заблукаўшых у лесе і тапельцаў»: з якімі праблемамі сутыкаюцца пачаткоўцы-журналісты

    «Гэта наш агульны еўрапейскі выклік». Беларускія праваабаронцы ўзялі ўдзел у акцыі салідарнасці з Украінай

    Парламент Літвы забараніў прапагандысцкія беларускія тэле- і радыёпраграмы. Мінкульт абурыўся

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці