Затрымалі былую журналістку ТУТ.бай Таццяну Матвееву
29 ліпеня 2022
Папярэдне, журналістку затрымалі паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў») за аватаркі ў сацсетках.
Таццяну Матвееву затрымалі на віцебскім вакзале пасля вяртання з камандзіроўкі. Перад гэтым ёй тэлефанавалі міліцыянты з прапановай «прыйсці на размову».
Мінулы раз журналістку выклікалі ў міліцыю месяц таму. Як потым паведамляла Таццяна: «Прычына была ў тым, што Тут.бай нядаўна прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». І вось у мяне амаль 2 гадзіны даведваліся, ці не супрацоўнічаю я з ёй. На развітанне сказалі: да новых сустрэч».
Чытайце яшчэ:
Youtube выдаліў канал Рыгора Азаронка
С сайта учебного интернет-СМИ журфака БГУ удалили интервью с задержанным автором «Прессбола»
«Без незалежнай журналістыкі быў бы канец грамадства». Як змяніліся беларускія медыі пасля пратэстаў
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Медыяжаба» выклала ў адкрыты доступ скан кнігі Веранікі Чаркасавай
27.09.2024
БАЖ зноў вылучыў Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА/Гільерма Кано
14.02.2024
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак журналісту Уладзіміру Хільмановічу, асуджанаму завочна
29.10.2024
У пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі TikTok-акаўнты «Malanka Новости» і «Misha Gypsynkov»
11.03.2024