• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Завод «Прамень» выпусціў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную Пацу-Вацу

    Кожны год Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень» выпускае калекцыю гадзіннікаў «Асоба», прысвечаную якой-небудзь культавай асобе Беларусі. Сёлета калекцыя прысвечаная лялечнаму вядучаму 1990-х гадоў, які пакінуў яркія ўспаміны ў галовах і сэрцах цэлага пакалення, піша "Наша Ніва".

    Паца-Ваца быў героем і «вядучым» беларускай тэлевізійнай праграмы «Мульціклуб» на працягу 14 гадоў. Нядзельны эфір перадачы тады займаў трэцяе месца ў рэйтынгу праглядаў сярод дзіцячай аўдыторыі Беларусі пасля мультфільмаў Уолта Дыснея і праграмы «Ералаш».

    Паводле легенды, іншаземны вандроўнік бадзяўся ў космасе, каб выратаваць сваю паміраючую ад нуды планету Альфа-Мега-Цэнтаўра. У выніку ён наткнуўся на Зямлю. Тут яго выпадкова ўбачыла маленькая дзяўчынка Наташа. Яна пазнаёміла Пацу-Вацу са светам мультыплікацыі, і тады зялёны вандроўнік стаў рэгулярна адпраўляць на сваю родную планету самыя цікавыя мультфільмы, нагадвае Blizko.by.
     

    У калекцыйных гадзінніках на бакавой паверхні корпуса размешчаны касмічны алфавіт Пацы-Вацы, а на адваротным баку выгравіраваны партрэт персанажа ў асяроддзі зорак і планет.

    Калекцыя лімітаваная: кожнай мадэлі гадзінніка па 150 штук.

    Чытайце яшчэ:

    «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» З Вільні стартаваў марафон салідарнасці са зняволенымі калегам

    «Я застаюся, каб тым, хто зараз за кратамі, і тым, хто быў вымушаны з’ехаць, было куды вяртацца»: погляд журналістаў знутры краіны

    Прадстаўнікі журналісцкіх саюзаў Еўропы 3 траўня выступілі ў падтрымку беларускіх калег

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці