• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Бабчанка жывы. Украінскія спецслужбы інсцэніравалі «забойства». Трансляцыя прэс-канферэнцыі Бабчанкі і СБУ

    Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка — жывы, гэта была спецаперацыя СБУ. Пра гэта паведаміў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

    У СБУ таксама заявілі аб затрыманні падазраванага ў падрыхтоўцы замаху на журналіста.

    Ён паведаміў, што Служба бяспекі загадзя атрымала інфармацыю аб падрыхтоўцы замаху на жыццё Аркадзя Бабчанкі.

    «Цяпер я магу паведаміць дэталі спецаперацыі Службы бяспекі Украіны, дзякуючы якой нам удалося не толькі сарваць цынічную правакацыю, але і задакументаваць падрыхтоўку расійскімі спецслужбамі гэтага дзёрзкага злачынства», — заявіў Грыцак.

    Журналіст Аркадзь Бабчанка не памёр у выніку замаху.

    Днём 30 траўня Бабчанка з’явіўся перад журналістамі. У СБУ таксама заявілі аб затрыманні падазраванага ў падрыхтоўцы замаху на журналіста.

    СБУ правяла спецаперацыю пад максімальнай абаронай. Як перадае УНІАН, пра гэта на брыфінгу паведаміў старшыня Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак.

    «Я павінен быў бы прынесці спачуванні сям’і, але я, наадварот, хачу павіншаваць … Я хачу павіншаваць Аркадзя Бабчанку з трэцім днём нараджэння», — сказаў Грыцак.

    У СБУ паведамілі, што забойства расійскага журналіста Аркадзя Бабчанка ў Кіеве замовілі расійскія спецслужбы.

    Для забойства быў завербаваны грамадзянін Расіі. «Службай задакументавана, што для рэалізацыі гэтага цынічнага плана спецслужбамі РФ быў завербаваны грамадзянін Украіны «Г», які атрымаў заданне знайсці за грашовае ўзнагароджанне выканаўцаў для здзяйснення шэрагу тэрарыстычных актаў са шматлікімі ахвярамі», — заявіў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак.

    Раней паведамлялася, што вядомага расійскага журналіста, ваеннага карэспандэнта і пісьменніка Аркадзя Бабчанку застрэлілі на парозе кватэры, у якой ён жыў (Дняпроўскі раён Кіева) вечарам 29 мая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці