• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Руслан Кулевіч зрабіў прапанову дзяўчыне падчас прэзентацыі кнігі ў Гродна!

    Гродзенскі журналіст, сябра ГА “БАЖ” Руслан Кулевіч прэзентаваў грамадскасці сваю новую кнігу “Гісторыі з гродзенскіх вуліц”. Яна змяшчае ўспаміны гарадзенцаў сталага ўзросту пра перадваенны час і пачатак Другой сусветнай вайны (1939-1940 гады), у кнізе шмат фотаздымкаў з сямейных архіваў.

     Руслан Кулевіч

    На сустрэчу 16 студзеня ў Цэнтр гарадскога жыцця прыйшлі каля дзвюхсот гарадзенцаў. Гэта былі людзі розных пакаленняў, у тым ліку суаўтары журналіста — некаторым з іх цяпер па 80–90 гадоў.

    — Выступаў я, выступалі героі кнігі. Шкадую толькі, што мы не дазваніліся да аднаго з герояў з Польшчы, ён вельмі хацеў выступіць анлайн. На маю думку, ёсць вялікі попыт на гісторыю Гродна, попыт на кнігу ёсць, — гаворыць Руслан Кулевіч.

    Кулевіч абяцае, што ў кнігі будзе працяг. Ён плануе далей збіраць успаміны, будзе пераходзіць “на новы ўзровень” — 30–50‑я гады ХХ стагоддзя. Журналіст распачаў працу над кнігай пра гродзенцаў, якія вымушаныя былі з’ехаць да вайны ці пасля — гэта ў асноўным габрэі. “Іх нашчадкі зараз прыязджаюць у Гродна і распавядаюць розныя гісторыі, паказваюць дамы, дзе жылі іх продкі”,  — кажа Руслан Кулевіч.  

    Паводле галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоты, які быў рэдактарам кнігі Кулевіча, для герояў галоўным было — увага, і вялікая праца Руслана не толькі ў тым, што ён збірае ўспаміны, але і выводзіць на публіку гэтых людзей.

    “Ім у свае дзевяноста год вельмі прыемна, што хтосьці цікавіцца іх маладосцю,  жыццём і хоча паразмаўляць. Прэзентацыя напэўна не апошняя. Першую кнігу мы прадстаўлялі і ва Універсітэце залатога веку, і ў Саюзе палякаў, былі яшчэ асобныя прэзентацыі. Выданне карысталася поспехам у чытачоў. Я мяркую, гэтая кніга таксама цягам зімы-вясны будзе прэзентавацца грамадскасці некалькі разоў. Я вельмі задаволены сённяшняй імпрэзай — вельмі цёплая, сяброўская атмасфера”, — зазначыў Аляксей Шота.

    Напрыканцы сустрэчы Руслан Кулевіч зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Таццяна адказала «Так», а прысутныя віталі гэтую сцэну апладысментамі. 

    Першая кніга Руслана Кулевіча “Горад адзін, успаміны розныя” выйшла ў 2019 годзе, яе прэзентацыя адбылася ў Гродне роўна год таму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці