• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Жукоўскі хоча адсудзіць кампенсацыю ў «Доброй хрюшки»

    Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі патрабуе ад  міліцыі і нападніка з абпырсквальнікам кампенсацыю.

    Кастусь Жукоўскі і Андрэй Толчын

    Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі з Гомеля прад’явіў пазоў ТАА “Добрая хрюшка” і Гомельскаму райадзелу міліцыі на кампенсацыю маральнай шкоды. З таварыства за прычыненыя фізічныя і маральныя пакуты фрылансер патрабуе спагнаць 2 400 рублёў, з міліцыі праз дзяржаўнае казначэйства — 600 рублёў.

    У пазове Жукоўскі ўказаў, што падчас спраўджвання інфармацыі пра падзеж пагалоўя свіней у ТАА “Добрая хрюшка” супрацоўнік сельгаспрадпрыемства наўмысна абпырскаў яго хімікатамі. Гэта адбывалася ў прысутнасці ўчастковага міліцыянта. Пасля інцыдэнту журналіст патрапіў у таксікалагічнае аддзяленне бальніцы хуткай медычнай дапамогі.

    Інцыдэнт здарыўся 8 жніўня блізу вёскі Зялёныя Лукі Гомельскага раёна. Жукоўскі прыехаў сюды з Андрэем Толчыным. Яны пакінулі аўтамабіль каля дарожнага знака «Уезд забаронены» і пешшу пайшлі з відэакамэрай да свінакомплекса, які належыць ТАА “Добрая хрюшка». Іх сустрэлі міліцыянты — сталі тлумачыць, што яны зайшлі ў санітарную зону. У гэты час у прысутнасці міліцыянтаў адзін з ахоўнікаў свінакомплекса абдаў журналістаў з ранцавага апырсквальніка нейкім хімічным рэчывам. Жукоўскага нападнік абпырскаў з галавы да ног, Толчыну хімічнае рэчыва патрапіла найбольш на адзенне ды абутак.

    Па выкліку ў Зялёныя Лукі прыехала машына хуткай мэдычнай дапамогі. Мэдычная брыгада канстатавала ў Жукоўскага атручванне невядомым хімічным рэчывам і адвезла яго на шпіталізацыю.

    Па заяве журналіста пракуратура Гомельскага раёна праводзіла праверку і неўзабаве паведаміла Жукоўскаму, што справа пра адміністрацыйнае парушэнне з боку супрацоўніка ТАА “Добрая хрюшка” і бяздзеянне ўчастковага міліцыянта спыненая.

    Пачатак разгляду пазову Жукоўскага ў судзе Гомельскага раёна прызначаны на 14.30 11 студзеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці