• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Сяргея Гардзіевіча дадалі ў спіс экстрымістаў

    Пра гэта паведаміла "Вясна". Палітзняволены драгічынскі журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” Сяргей Гардзіевіч у кастрычніку выйшаў на волю.  

    Сваё пакаранне — паўтары гады пазбаўлення волі — Сяргей Гардзіевіч адбываў у папраўчай калоніі №17 у Шклове. 

    Суд над Гардзіевічам адбыўся летам мінулага года у раённым цэнтры Іванава. 2 жніўня 2021 года суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч абвесціў, што Сяргей Гардзіевіч прызнаны вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), у распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачаванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК) і публічнай абразе “прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” (ч. 1 арт. 368 КК). Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў. 

    Як паведамляе, «Вясна», усяго ў Спіс «экстрэмістаў» МУС дадалі яшчэ 70 чалавек. На дадзены момант у «Спіс экстрэмістаў» МУС 1784 чалавек.

    Чытайце яшчэ:

    Нібыта “замах” на прапагандыста Азаронка пракваліфікавалі ў “тэракт”. Фігуранту пагражае жорсткі прысуд

    «Вясна»: силовики задержали фотографа, который снимал клипы для группы Tor Band

    Экстрэмізм: Sojka разбіраецца ў гатунках

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці