• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка пакараныя чарговымі 15 суткамі арышту

    У судзе Першамайскага раёна Мінска суддзя Максім Трусевіч другі раз запар пакараў журналістку Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку чарговымі 15 суткамі арышту.

    На іх склалі пратаколы за дробнае хуліганства ў ІЧУ.

    Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Па словах сведкі-міліцыянта «агрэсіўныя паводзіны» ў Ірыны пачаліся пасля таго, як яна заўважыла, што на мужа новы пратакол складаюць. Вопратку Ірыны міліцыянт не памятае. Ён сцвярджае, што рост Ірыны 170 сантыметраў, калі на самой справе — 162.

    Суддзя Трусевіч арыштаваў Слаўнікаву па арт. 19.1 КаАП на чарговыя 15 сутак.

    У судзе журналістка Ірына Слаўнікава паспела расказаць пра ўмовы на Акрэсціна. Паводле яе слоў, лісты і тэлеграмы ёй не перадаюць, у камеры вошы з‑за таго, што да іх падсяляюць бяздомных. З перадач яна атрымала толькі лекі.

    Справу Аляксандра Лойкі, мужа Ірыны Слаўнікавай, таксама разглядаў суддзя Максім Трусевіч. Сведка-міліцыянт на судзе не змог успомніць ва што быў апрануты Лойка. На яго думку, незадаволенасць знаходжаннем у РУУСе, падвышаны тон гаворкі і актыўная жэстыкуляцыя і ёсць «дробнае хуліганства».

    Нагадаем, Ірыну і Аляксандра затрымалі 30 кастрычніка ў мінскім аэрапорце, калі яны вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч асудзіў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Face­book матэрыялаў, якія былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

    Падчас працэсу Аляксандр распавёў, што іх з Ірынай затрымалі на пашпартным кантролі, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Ён адзначыў, што Ірыну затрымлівалі больш жорстка, чым яго. 

    Да суда ён быў на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзіцца 10 чалавек.

    Таксама 4 лістапада стала вядома, што жаночая камера, у якой утрымлівалася Ірына Слаўнікава, абвясціла групавую галадоўку праз нечалавечыя ўмовы ўтрымання зняволеных. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці