• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Цяпер нам складана будзе адстойваць і свой гонар, і гонар нацыі». Калегі пра тое, як вайна паўплывала на працу

    «Гэта нагадвае жнівень 2020-га года», кажуць нашы калегі, распавядаючы пра працу ў ваенны час і паўторную эвакуацыю-эміграцыю з Украіны, якую цяпер бамбіць і руйнуе Расія.

    Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё»

    — У варшаўскім офісе «Еўрарадыё» стала па-сапраўднаму шматлюдна. Тыя журналісты, хто спярша паехаў ва Украіну,  цяпер далучыліся да нас. Гэта нагадвае сапраўдны ньюсрум, якога як раз не хапала, таму ў нечаканым пераездзе есць і станоўчы бок: журналісты аб’ядналіся, разам нешта прыдумляюць.

    — Ваша рэдакцыя чакала такога развіцця падзей?

    — Ніхто не чакаў пачатку вайны, хаця варта прызнаць, што перадумовы для гэтага былі, як і сігналы пра яе пачатак: Сі Цзіньпін папрасіў Пуціна перанесці напад на час пасля сканчэння Алімпійскіх гульняў, Пуцін прызнаў ЛНР-ДНР, анамальная канцэнтрацыя войскаў на мяжы з Украінай. Я ад Сяргея Чалага ў нашым стрыме пачуў, што калі ўжо Расія сцягнула столькі войскаў да мяжы з Украіны, іх нельга проста так адправіць назад, кшталту, пастаялі і малайцы. Давайце цяпер па хатах. Было адчуванне, што нешта здарыцца, але рэальнасць пераўзышла ўсе чаканні.

    — Як памянялася стаўленне да беларускіх журналістаў пасля нападу Расіі на Украіну?

    — Як па мне, то стаўленне да беларусаў, прынамсі ў Варшаве, не змянілася, яно абсалютна нармальнае, адэкватнае. З большага ў Польшчы ўсе разумеюць хто агрэсар, хто адказны за гэту вайну, а хто адэкватны чалавек і супраць вайны. Мне здаецца, што менавіта журналісты крыху зрабілі дрэнную службу праз апублічваннне чутак, што кепска ставяцца да беларусаў. Канешне, нейкія здарэнні адразу трапляюць у СМІ. А станоўчых сітуацый бясконца больш, і яны не асвятляюцца.

    — Як адбываецца праца беларускіх журналістаў з‑за мяжы і тых, хто застаўся ва Украіне? Як сітуацыя з вайной паўплывала на працу беларускіх незалежных медыя?

    — Думаю тыя, хто вымушаны быў пакінуць Украіну з‑за вайны, цяпер у разгубленым стане. Трэба прыстасавацца да новай рэчаіснасці. Шмат хто з нас у 2020 — 2021 гадах вымушаны быў эміграваць, а цяпер і яшчэ раз. Здавалася б, жыццё толькі пачало наладжвацца, з’яўляецца нейкая стабільнасць, і ізноў перамены, трэба бегчы, усё пачынаць з пачатку. Наша рэдакцыя імкнецца стварыць умовы для тых, хто эвакуяваўся з Украіны, максімальна камфортныя.

    Разам з тым да мяне стала звяртацца шмат калег, якія хочуць паехаць асвятляць вайну, у тым ліку і сярод тых, хто спачатку выехаў у Польшчу.

    Тым, хто цяпер у Беларусі ці Польшчы, але хоча паехаць ва Украіну, я не рэкамендую гэтага рабіць. Па-першае хапае ўкраінскіх журналістаў, па-другое, украінцы самі пачалі рабіць грамадзянскую журналістыку і масава ўсё перадаюць і транслююць у тым жа Тэлеграме. Гэта інфармацыя робіцца здабыткам грамадства так ці інакш, а загінуць на вайне, асабліва калі ты чалавек без адмысловай падрыхтоўкі, проста. Такое мае меркаванне.

    — А што наконт калектыўнага пачуцця віны? Як дагэтуль нямецкая нацыя, беларусы будуць несці на сабе гэты крыж?

    — Калі мы будзем з украінцамі сядзець за адным сталом і згадваць гэту вайну нам будзе, ёсць добрае слова для сітуацыі, ніякавата. Тое, што мы не здолелі гэту вайну перадухіліць, пратэстуючы ў 2020 годзе і пазней, зрабіла ўскосны ўнёсак у тое, што вайна адбылася. Але не так усё проста і адназначна. Людзі, якія робяць актыўныя дзеянні і выходзяць на вуліцы, паказваюць, што стаўленне да беларусаў мусіць быць нармальным.

    На нашым народзе няма такой калектыўнай адказнасці, але, канешне, перад украінцамі крыху сорамна за сваю краіну, за ўлады, за тое, што яны робяць.

     

    Святлана Гарда, стваральнік і галоўны рэдактар сеткавага СМІ  Media.Polesye.by:

    — Яшчэ колькі тыдняў таму здавалася, што страшней, чым краты, за якімі апынуліся нашы калегі, чым зруйнаваны медыясектар, нічога не будзе… Але гэтыя падзеі яшчэ больш жахлівыя.

    З сяброў, якіх гасціна прыняла Украіна, мы раптам ператварыліся ў ворагаў. Украіна для мяне другая радзіма, таму вельмі балюча за тое, што адбываецца. Гэта краіна дала нам прытулак. Жыць і працаваць тут прызвычаіліся.

    Пісаць было пра што. Онлайн сваімі тэмамі мы аб’ядноўвалі людзей. Напрыклад, перад самай вайной я зрабіла рэпартаж з Дня памяці Герояў нябеснай сотні — людзі прыйшлі пакланіцца загінулым землякам, былі горы кветак, папяровыя анёлы, лампадкі, сум, слёзы… Мне хацелася, каб землякі ведалі пра такія падзеі.

    А заўтра, як гаворыцца, была вайна… Выбухі, паветраная трывога, эвакуацыя…

    Ці змяніліся да нас адносіны з боку ўкраінцаў? Я пакуль не сутыкнулася з агрэсіяй, у тым ліку з боку родзічаў, якія дапамагалі мне ў цяжкі час. Але яна будзе. Як інакш?! Калі з майго Лунінца ў бок суседзяў, на хаты і бальніцы ляцяць ракеты, разлічваць на разуменне наўрад ці магчыма!

    Але ж і мае землякі-палешукі пад прыцэлам… Падбіты на ўкраінскай тэрыторыі расійскі самалёт рухнуў непадалёку ад сялянскіх хат. Калі б загінулі мірныя беларусы, хто б адказаў?!

    Зразумела адно: цяпер нам складана будзе адстойваць і свой гонар, і гонар нацыі…

     

    Анна Калтыгина, И.о. главного редактора zerkalo.io

    — Как восприняли журналисты и редакция «Зеркала» начало войны в Украине, насколько это было неожиданно?

    — После разгрома TUT.BY мы решили, что у нас должен быть запасной план работы. На случай войны в Украине такой план тоже был. За неделю до начала военных действий релоцировали нескольких коллег, чтобы эти люди могли обеспечивать бесперебойную работу редакции и поддерживать работоспособность сайта, пока остальные эвакуируются в безопасное место. У нас был план и по эвакуации сотрудников, но он не сработал. Планировалось, что остальные уедут в Молдову, но Молдова закрыла небо и это было определенным шоком.

    У всех, кто находился за пределами Украины, было много работы, у тех, кто находился в Украине состояние было шоковое, им приходилось второй раз бежать, покидать страну, вновь все бросать и сама дорога оказалась очень сложной.

    Некоторые мои коллеги пересекали границу Украины 4 дня, некоторым пришлось проходить по 45 километров. Было всякое. Поэтому восприняли эти события с ужасом, болью, шоком. 85% команды находилось в Киеве и практически все моментально выпали из работы. Мы сразу запустили онлайн и именно ему в первые дни мы уделяли максимальное внимание.

    Несколько дней было тяжело, пока команда собиралась, те, кто занимался сайтом, пахали по 20 часов в сутки.

    — Сейчас редакция работает в штатном режиме?

    — Не могу сказать, что в штатном режиме, потому что кто-то до сих пор переезжает, кто-то ищет жилье, люди выпадают из рабочего процесса. Работа понемногу налаживается, но пока еще все смутно и неопределенно.

    — Есть ли ощущение коллективного комплекса вины перед Украиной за то, что произошло, в том числе и по инициативе официального Минска. Как поменялось отношение украинцев к белорусам?

    — У нас не было откровенного хейта со стороны украинцев, но на границе был случай, когда украинский водитель, который должен был отвести наших сотрудников в безопасное место, отказался это сделать, потому что ребята были белорусами.

    Что касается коллективного чувства вины, мне кажется, это бессмысленно в плане того, что мы не поддерживаем эту войну, не имеем ней никакого отношения и всей нашей работой доказываем, что Лукашенко поступил еще хуже чем Путин. По крайней мере, Путин не прикрывается красивыми словами и не играет в миролюбие.

    Редакция zerkalo.io информирует читателей, как делали это и раньше, продолжим писать про войну в Украине и не будем при этом забывать о темах внутри Беларуси.

     

    Настасся Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы»

    —  Ці была вайна нечаканасцю, што прынцыпова змянілася ў працы рэдакцыі, ці прымалі нейкія захады загадзя, каб калегі былі ў бяспецы?

    — Мы ведалі, што такое можа здарыцца, адсочвалі паведамленні сусветных СМІ, якія званілі ва ўсе званы, што будзе вайна. Але да канца ў гэта не верылі. Папярэдне зрабілі колькі захадаў для нашых людзей, якія знаходзіліся ва Украіне і падумалі пра тое, якім можа быць план «Б», але загадзя не вывезлі работнікаў, таму што ніхто не мог паверыць, што напад Расіі насамрэч адбудзецца.

    24 лютага я прачнулася ад званка адной з нашых карэспандэнтак, яна сказала, што бамбяць Кіеў, пачалася вайна і ёй страшна.

    Мы разбудзілі ўсю каманду, бо людзі позна працуюць і позна кладуцца спаць. Ранішнія рэдактары селі ў таксі і паехалі працаваць у рэдакцыю. З таго моманту мы працуем у рэдакцыі 24 гадзіны на дзень. Чымсьці гэта нагадвае жнівень 2020 года ў Беларусі.

    Такая ж несупынная праца, неабходнасць увесь час адсочваць сітуацыю, тым больш, калі даведаліся, што ракеты і танкі ідуць з тэрыторыі Беларусі і гэта вайна наша таксама, хоць і ўскосна. Шмат у каго з беларусаў там родныя, сваякі, людзі часта бывалі ва Украіне. Цяпер гэта тэма №1 і, пэўна, яшчэ доўга такой застанецца, а нам доўга прыйдзецца працаваць у рэжыме 24/7.

    — Ці змянілася стаўленне да беларусаў агулам і журналістаў у прыватнасці з боку грамадзян іншых краін.

    — Калі стала зразумела, што едзе тэхніка і ляцяць ракеты з тэрыторыі Беларусі і людзі кінуліся шукаць сабе бяспечнае месца па-за межамі Украіны, у той сітуацыі ніхто не разбіраўся. Была плынь абурэння і недаверу да беларусаў, большасць украінцаў не разумее сітуацыю ў Беларусі, як доўга ў нас трываюць рэпрэсіі. Украінцы кажуць што ў іх быў Майдан, яны выходзілі пад кулі і мянялі ўладу і здзіўлены, чаму беларусы не выходзяць на вуліцы. Але цяпер пасля акцый падтрымкі і распаўсюду інфармацыі ўкраінцы пачалі разумець, што Лукашэнка не прадстаўляе Беларусь і беларускі народ. Мы абазначылі сваю пазіцыю, выказалі салідарнасць, словы жалобы, валанцёрым і пералічваем грошы. Здаецца, Украіна зразумела, што стаўленне да гэтай вайны ў Беларусі і Расіі — гэта дзве розныя гісторыі. Беларускі народ катэгарычна супраць любога ўдзелу ў ваенных дзеяннях.

    — Якія ўмовы працы цяпер?

    — Адбываецца адаптацыя да новай сітуацыі. Канешне, нам цяжка ўявіць, у якіх умовах працуюць украінскія СМІ, калі знішчаюцца родныя гарады і сем’і пад пагрозай. Мы не перажываем гэтага наўпрост, бо ўжо не знаходзімся пад бомбамі. Наша задача — хутка і якасна даносіць максімальна аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца, каб людзі ведалі, разумелі і маглі рабіць высновы.

    Хочам верыць, што вайна хутка скончыцца перамогай Украіны, але ясна, што да нармальнага жыцця вярнуцца будзе немагчыма ў бліжэйшыя месяцы ці нават гады. Той маштаб разбурэнняў і пакутаў людскіх немагчыма будзе перажыць за пару месяцаў. Толькі адбудоўваць трэба будзе гадамі. А людскія страты, што панесла і яшчэ панясе Украіна, будуць помніць пакаленні ўкраінцаў.

    — Ці будзе ў беларусаў калектыўны комплекс правіны з‑за таго, што афіцыйныя ўлады бяруць удзел хоць і ўскосна?

    — Думаю, што ў беларусаў такога не будзе. Будзе ў расіян. Мы паказалі ўсяму свету ў 2020 годзе, што сотні тысяч беларусаў выйшлі на вуліцы і былі нязгодныя з палітыкай ураду. Абсалютная большасць беларусаў не падтрымліваюць рэжым і дзеянні Лукашэнкі, асуджаюць іх і не хочуць вайны. Такога комплексу ў нас не павінна быць, таму што мы заявілі: мы — не роўна беларускі рэжым.  Канешне будзем саромецца дзеянняў Лукашэнкі і асуджаць іх. Мы добра ведаем, што войны ўваходзяць у падручнікі, у свядомасць пакаленняў.  Гэта назаўсёды.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці