• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна прыйшлі судовыя выканаўцы, каб арыштаваць маёмасць

    Падставай для візіту выканаўцаў з’явіўся прысуд суддзі Ленінскага раёна Брэста Аляксандра Семянчука, які сёлета 18 красавіка прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 188 (паклёп) і ч. 2 арт. 189 (абраза).

    У выніку брэсцкі блогер быў пакараны штрафам у памеры 360 базавых велічынь (9 180 рублёў), таксама з яго спагнана дзяржаўная пошліна на 306 рублёў.

    У якасці пацярпелых па гэтай справе праходзілі чатыры супрацоўнікі Ленінскага РАУС Брэста. Паводле рашэння суда першай інстанцыі, Сяргей Пятрухін мусіць сплаціць матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды: Сяргею Ігнацюку — 3 000 рублёў, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Токуну — па 1 500 рублёў кожнаму. Таксама блогер павінен кампенсаваць выдаткі супрацоўнікаў міліцыі на адвакатаў агулам на 1 000 рублёў.      

    5 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда разледзела апеляцыйную скаргу Сяргея Пятрухіна і і пакінула рашэнне суда першай інстанцыі без зменаў.

    Аддзел прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста 19 жніўня наклаў арышт на  маёмасць блогера. Найбольш каштоўная рэч — пральная машына Самсунг 2007 года выпуску, судовыя выканаўцы ацанілі яе ў 100 рублёў. У спісе арыштаваных рэчаў таксама: няспраўная мікрахвалёвая печ LG 2008 года выпуска (ацэненая ў 10 рублёў), манітор коштам у 5 рублёў і прынтар Самсунг, якому ужо 18 гадоў, ацанілі яго ў 50 рублёў. Гэты прынтэр арыштаваны ўжо другі раз — раней яго забіралі ў жніўні 2018 года, калі ў кватэры Сяргея Пятрухіна супрацоўнікі АМАП учынілі ператрус.

    Сяргей Пятрухін з іроніяй адзначае, што гэтыя рэчы пойдуць у якасці спагнання доўгу на карысць “ахвярам злачынства”. Усю арыштаваную маёмасць павінны вывезці з кватэры Сяргея Пятрухіна праз дзесяць дзён.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці