• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дачку журналіста Змітра Лупача Святлану будуць судзіць 16 кастрычніка

    Святлану Лупач вінавацяць паводле часткі 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Справу ў судзе Першамайскага раёна Віцебска будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка.

    Адказнасць паводле гэтага артыкулу прадугледжвае арышт або абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.

    Нагадаем, дзяўчыну затрымалі ў Глыбокім на пачатку траўня. Суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч пакараў яе спачатку 10 суткамі па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога Святлане прысудзілі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу.

    На гэтым усё не скончылася:Святлану Лупач перавялі ў Віцебскае СІЗА,  дзе ёй прад’явілі абвінавачванні па крымінальным артыкуле 342  («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства»).

    Трэцяга жніўня праваабаронцы прызналі глыбачанку Святлану Лупач палітзняволенай.

    Чытайце яшчэ:

    Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?

    СБУ абвінавачвае экс-вядучую, якая брала інтэрв’ю ў Лукашэнкі, у дзяржаўнай здрадзе

    Светлана Тихановская выразила поддержку Марине Золотовой: «Ты победишь и в этом марафоне!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці